The tradition & historical record
5 min read · 2 sourcesБудслаўскі фэст — штогадовая ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўлення вернікам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 г. 28 лістапада 2018 года фэст уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА. 1
Гісторыя
У 1992 годзе адбылося першае афіцыйнае масавае паломніцтва да цудатворнай іконы Маці Божай Будслаўскай, у якім паўдзельнічала 45 груп пілігрымаў. 2 ліпеня 1996 г. архібіскуп Дамінік Грушаўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася апякункай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Роўна праз два гады цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі. Каранацыю здзейсніў першы беларускі кардынал, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Казімір Свёнтак. У сваім казанні ён абвясціў Маці Божаю Будслаўскую заступніцай і царыцай Беларусі, а будслаўскі касцёл — нацыянальным санктуарыем. У 2013 г. у Будславе адбылася вялікая юбілейная ўрачыстасць, прысвечаная 400-годдзю здабыцця абраза Маці Божай Будслаўскай. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02 жніўня 2016 г. № 607 Будслаўскі фэст унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 28 лістапада 2018 г. на 13-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА у г. Порт-Луі (Маўрыкій) было прынятае адзінагалоснае рашэнне аб уключэнні беларускага элемента нематэрыянай культурнай спадчыны «Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай („Будслаўскі фэст“)» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Будслаўскі фэст, які распачаўся 2 ліпеня 2021 года, моцна адрозніваецца ад папярэдніх. Гэтым разам вернікі не маюць магчымасць зайсці ў пашкоджаную пажарам базыліку, і таму абраз Маці Божай знаходзіцца на палявым алтары на адкрытым паветры. Апошні раз падобнае было ў 1998 годзе, калі каранавалі будслаўскую ікону. 1
Апісанне
Будслаўскі фэст адбываецца штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня. На фэст у Будслаў з'язджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, вялікая колькасць святароў і прадстаўнікі самых розных манаскіх ордэнаў. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасцях Апостальскі нунцый у Беларусі. Прыязджаюць у Будслаў прадстаўнікі Грэка-Каталіцкага (уніяцкага) духавенства і Праваслаўнай Царквы, а таксама іерархі іншых краін, прадстаўнікі ўрада і мясцовага кіраўніцтва. Будслаў з'яўляецца галоўным аб'ектам паломніцтва католікаў Беларусі. Паломнікамі на Будслаўскі фэст з'яўляюцца вернікі з іншых краін: Расіі, Літвы, Польшчы, Славеніі, Украіны, Італіі, якія прыязджаюць па чыгунцы, на асабістым транспарце, аўтобусамі, якія заказваюць прыходы, па вадзе (на байдарках), на веласіпедах. Аднак найвялікшай павагай карыстаюцца тыя з іх, хто шлях у Будслаў пераадольвае пешшу. Праграма свята ўключае сустрэчу і прывітанне паломнікаў святарамі, Святыя Імшы, якія ідуць адна за адной, начную працэсію са свечкамі, маладзёжнае малітоўнае чуванне, пакланенне найсвяцейшым дарам, гадзіны малітвы Маці Божай, святы Разарый, літанію да Божай Маці і інш. Традыцыю ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай вернікі пераймаюць у сям'і ці праз царкоўныя суполкі. На фэст часта прыязджаюць сем'ямі, прысутнічаюць вернікі рознага ўзросту, што садзейнічае захаванню сувязей паміж пакаленнямі. 1
Літаратура
Сказ пра Будслаўскую сьвятыню: Гісторыя касьцёла і кляштару айцоў бернардынцаў у Будславе // Вера і жыцьцё. 1993. Чэрв. С. 11-12, 21-22. Завальнюк Ул. //Будслаўскі касцёл — святыня Беларусі// 1997 г. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. Брама да неба: Спеўнік пілігрыма Мінск-Будслаў. — Мн., 2008. Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі / Рэд. Ю. Паўлюкевіч. — Мн., 2005. Падарожжа ў Будслаў: зборнік. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002 Кс. Владислав Завальнюк. История Будславской базилики // Pro Christo. 1998. Інакенцій Русецкі OFM. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай // Pro Christo. 2001. Ежы Кавальчык. Старажытны алтар // Pro Christo. 2001. Национальный санктуарий Матери Божьей Будславской // Сост. о. Виктор Бурлака. 2009 г. З любоўю пра Будслаў. Мінск, 2013 г. Chodzko I. Domek mojego diadka. Smierc mojego diadka.// Lwow, Warszawa, Krakow, 1926.- S.4-5, 42-47. Dzwonkowski R. Kosciol katolicki na Bialorusi — przemiany i problemy // Sprawy Narodowosciowe: Seria nowa. Poznan, 1993. Т. 2 z.1(2). С. 163—176. 1
Публікацыі ў перыядычных выданнях
Аляксандар Ярашэвіч. Цудадзейны і старажытны // Наша вера. 2001 № 16, 2. Аляксандар Ярашэвіч. Роспісы Будслаўскага касцёла // Наша вера. 2001 № 16, 2. Iнеса Багдзевич. Жывая вада з-пад каменю граху // Рэспубліка. № 155—156 19/07/2002 Уладзiмiр Шык. Да Мацi Божай Будслаўскай // Народная Воля № 135 11/07/2002 В Будслав — поклониться иконе // Витебский Курьер. № 50 05/07/2002 Анатолий Варавва. Путеводитель / Дороги ведут в Будслав // Путешественник. № 4(164) 2001. Галіна Калевіч. З гарачым сэрцам зімою — у Будслаў // Ave Maria 2001 № 1 (68). Ольга Надольская. Будслав. История белорусской Ченстоховы // Белорусская деловая газета. № 811 02/08/2000. Ирина Бут-Гусаим. Заступница Полесья белорусского // Белорусская деловая газета. № 797 08/07/2000 Анатоль Клешчук. У Будславе — уся Беларусь // Звязда № 125 (23976) 8/07/2000. Василий Грынь. Будслав // Газета Автобизнес — Weekly № 17 (214) 4/05/2000. Антон Потоцкий. Будславский ружанец // Советская Белоруссия № 312 (20796) 9/12/2000. Ольга Надольская. В Беларуси возрождается паломничество // Газета ИМЯ № 209 15/07/1999. Людмила Селицкая. Пришли пилигримы на будславский фест // Советская Белоруссия. № 179 11/07/1998 Корона для покровительницы Беларуси // Белорусская деловая газета. № 481 06/07/1998 Ірына Жарнасек. Мы Твае дзеці // Ave Maria 1998 № 8-9 (46-47). Ірына Жарнасек. Дзённік пілігрыма да Маці Божай Будсласкай // Ave Maria 1995 № 7-8 (9-10). Алесь Высоцкі. У Будславе будзе два фэсты // Рэгіянальная газета. 1
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будслаўскі фэст Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст») Архівавана 27 студзеня 2021. Фільм "Будслаўская святыня", рэж. Уладзімір Арлоў 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Будслаўскі фэст”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Budslau fest is Celebration in honor of the Budslau icon of Our Lady, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 2 external registers, which can be verified through the citation. 2