The tradition & historical record
3 min read · 2 sources«Кало́жскі дабраве́ст» — міжнародны фестываль праваслаўных песняспеваў, які штолюты ладзіцца ў Гродне з 2002 года. Суарганізатарамі фестывалю выступаюць Гродзенская епархія і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт пры адначасным дафінансаванні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё і закрыццё прымае Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Папярэдне ў студзені праводзіцца адборачнае праслухоўванне хароў Гродзенскай епархіі. Конкурснае праслухоўванне з удзелам замежных хароў прымае сабор Пакрова Багародзіцы. Лік удзельнікаў абмяжоўвалі 45 харамі. Працягласць выступу мела складаць да 20 хвілін для дарослых і да 15 хвілін для дзіцячых хароў. Песняспевы мелі ўключаць: 1) духоўныя творы беларускіх кампазітараў; 2) творы Аляксандра Архангельскага, Сяргея Рахманінава, Пятра Чайкоўскага і Паўла Часнакова (рамантычны перыяд); 3) партэсныя спевы Дзмітрыя Бартнянскага, Максіма Беразоўскага і Сцяпана Дзегцярова (харавая класіка); 4) хатнія спевы; 5) распеў не ў гарманізацыі — балгарскі, грэчаскі, знакавы, кіеўскі або хатні. 1
Намінацыі
На 2021 год на «Каложскім дабравесце» прысуджалі ўзнагароды ў 8 намінацыях: 1
царкоўныя хары епархіі і раённых цэнтраў (ад 9 чалавек); царкоўныя ансамблі епархіі (да 8 чалавек); царкоўныя хары (ад 12 чалавек) і ансамблі (да 12 чалавек) абласных гарадоў; хары святароў і духоўных школ; свецкія прафесійныя гурты; свецкія аматарскія гурты; дзіцячыя царкоўныя гурты; дзіцячыя свецкія гурты. 1
Журы
На 2021 год міжнароднае журы «Каложскага дабравесту» з 10 асоб ад пачатку ўзначальваў клірык сабору Пакрова Багародзіцы Андрэй Бандарэнка. У склад журы ўваходзіў старшыня аргкамітэта фестывалю Анатоль Ненартовіч, які ўзначальваў царкву Сабору ўсіх беларускіх святых, а таксама музыказнаўцы і святары з 6 краін Еўропы: Латвіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны і Францыі. 1
Гісторыя
У 2002 годзе ў Гродне прайшоў 1-ы фестываль «Каложскi дабравест», прымеркаваны да 10-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі. У лютым 2008 года 7-ы абласны фестываль праваслаўных песняспеваў, які ў той год атрымаў назву «Каложскі дабравест», сабраў 39 царкоўных і свецкіх хароў з 6 краін Еўропы — Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Сербіі. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі 4-х краін. Нязменным старшынёй журы быў святар і кампазітар Андрэй Бандарэнка. Пасля дня Божага Нараджэння цягам калядных святаў журы адбірала ўдзельнікаў фестывалю сярод усіх царкоўнапрыходскіх хароў Гродзенскай вобласці. Свецкія хоры дасылалі заяўкі на ўдзел самі. У межах «Каложскага дабравесту» ладзілі навуковую канферэнцыю з удзелам спецыялістаў Мікалай Шыманскага з Мінска і Мікалая Дзянісава з Масквы. Працягласць фестывалю павялічылі да 4-х дзён за кошт урачыстага адкрыцця з гала-канцэртам. Пастаяннымі членамі журы былі начальнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Лойка і кіраўнік Гайнаўскага фестывалю на Падляшшы пратаярэй Міхаіл Нігярэвіч. Членам аргкамітэта фестывалю быў начальнік аддзела ў справах рэлігій і нацыянальнасцей Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў. З Літвы прыехаў хор Клайпедскага дабрачыння «Іверская свечка» пры Свята-Мікалаеўскай царкве ў Цельшах. З Сербіі — хор Дзбюрдава. У рамках фестывалю ў Гарадской выставачнай зале Гродна правялі фотавыставу «Праваслаўны храмы Гродзеншчыны». Гала-канцэрт закрыцця прайшоў з аншлагам. Спаборніцтва праходзіла ў намінацыях сярод хароў святароў і духоўных школ, царкоўных ансамбляў Гродзенскай епархіі, дзіцячых царкоўных калектываў, а таксама свецкіх аматарскіх асобна для дарослых і дзіцяча-юнацкіх. Пераможцаў узнагароджвалі тэлевізарамі, магнітафонамі і прагравальнікамі лічбавых відэадыскаў. 1
Спасылкі
Каложскі дабравест. Газета «Новы час». 23 сакавіка 2018. Праверана 6 студзеня 2021. Фотафакт: фестываль «Каложскі дабравест» у Гродне. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 20 лютага 2020. Праверана 6 студзеня 2021. Фестываль «Каложскі дабравест»(руск.). Гродзенская епархія. 17 чэрвеня 2020. Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2021. Праверана 6 студзеня 2021. Заяўкі на ўдзел Архівавана 7 студзеня 2021. (руск.) Навіны Архівавана 24 студзеня 2021. Аўдыёзапісы Архівавана 20 студзеня 2021. Хор. Каложская царква Барыса і Глеба ў Гродне. 11 лютага 2017. Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2021. Праверана 6 студзеня 2021. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Каложскі дабравест”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Kalozhski Dabraviest is Christian festival in Belarus, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2