The tradition & historical record
3 min read · 2 sourcesГуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Мае язычніцкае паходжанне. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. 1
Распаўсюд
Даследчыкі лічаць, што Гуканне вясны было найбольш уласцівае ўсходу Беларусі. У заходніх абласцях яно не было выразна акрэслена і злівалася з масленкавай абраднасцю. 1
Час святкавання
Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты. 1
У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню. Магчыма, гэта выклікана хрысціянскім уплывам і забаронай танцаваць і спяваць у пост. У некаторых раёнах вясную пачыналі гукаць 1 сакавіка, на свята Аўдакеі (Аўдоцця-вясноўка). 9 сакавіка спраўляліся Саракі — свята, у якое, паводле павер’яў, павінны былі прыляцець з поўдня сорак «выраяў» (птушыных зграй). У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на Дабравешчанне (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка. Напрыклад, у Гомельскім павеце, паводле звестак Зінаіды Радчанкі, спяваць вяснянкі пачыналі з 2 лютага (Стрэчанне) і працягвалі іх спяваць аж да 24 чэрвеня (Купалле). Беларускія неапаганцы вясну гукаюць па сонечнаму календару 5 красавіка. Пасля пераходу на Грыгарыянскі каляндар ўсе праваслаўныя святы «зрушыліся» на 13 дзён наперад. Саракі «пераехалі» на 22 сакавіка, і вясну найчасцей гукаюць у 10-20-х лічбах сакавіка. 1
Месца святкавання
Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Так апісана Гуканне вясны ў Гомельскім павеце, у кнізе П. В. Шэйна: «Звычайна само гуканне адбываецца ў нас так: гурты дзяўчат збіраюцца на самыя ўзвышаныя месцы ў вёсцы, каля гумнаў; пасцілаюць там салому і, пасеўшы на яе ў рады, пяюць да позняй ночы веснавыя песні. Гэтыя песні разносяцца тады па ўсіх навакольных „зборных пунктах“. Часта спяваюць па чарзе: у адным месцы пачнуць і спыняцца, у другім працягваюць». Падобныя звычаі апісвала і Зінаіда Радчанка, адзначаючы, што дзяўчаты на Гомельшчыне выбіралі сабе сябровак на ўвесь год і, падзяліўшыся на гурты, збіраліся ўвечары на берагах рэк або на ўзгорках, адкуль спявалі вяснянкі, перагукваючыся з іншымі гуртамі. На Палессі таксама была моцная традыцыя збірацца на беразе возера ці ракі. 1
Паленне агню
Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на купальскія ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. У Чачэрскім раёне нават падпальвалі старое кола і пускалі яго на плыце па рэчцы (што пераклікаецца з аналагічным купальскіх абрадам). Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды. 1
Печаныя «жаваронкі»
Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся «вястуном» вясны. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Гуканне вясны”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Klikaniye vesny is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2