„Ляно́к“ — беларускі народны ілюстрацыйна-выяўленчы танец. Вядомы па ўсёй Беларусі. Музычны памер — двухдольны. Тэмп — ад павольнага да ўмерана хуткага.
Належыць да групы карагодаў, якія адлюстроўваюць чалавечую дзейнасьць.
No licensed photograph yet
Four in five rooms open without one. Add a photograph with a declared licence and your credit sits under it, permanently.
„Ляно́к“ — беларускі народны ілюстрацыйна-выяўленчы танец. Вядомы па ўсёй Беларусі. Музычны памер — двухдольны. Тэмп — ад павольнага да ўмерана хуткага.
Належыць да групы карагодаў, якія адлюстроўваюць чалавечую дзейнасьць. Удзельнікі карагоду суправаджалі сьпеў ілюстрацыйнымі, пераймальнымі рухамі — пра сяўбу, праполку, уборку, сушэньне, мяцьце, прадзеньне льну.
Асноўны малюнак „Лянка“ — кола, у цэнтры якога салістка запявала, а ўдзельнікі карагоду падпявалі. Удзельнікі хадзілі парамі па коле, прытупваючы. Салістка паказвала, як сеяла, прыбівала лён і інш. У гэтай частцы тэмп сярэдні, рухі мяккія, строгія. Пасьля працэсу апрацоўкі льну да танцу далучаюцца хлопцы, тэмп нарастае. Зафіксаваны й іншы варыянт карагоду: юнакі становяцца ў шэраг насупраць дзяўчат. Першымі рухі пачынаюць дзяўчаты, а хлопцы падпяваюць. У наступным куплеце ролі мяняюцца. 1
У 1939 року ўпершыню пастаўлены на сцэне, у балеце Міхаіла Крошнэра(d) „Салавей“ (пастаноўка Аляксея Ермалаева(d)). 1
Літаратура
Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Лянок (танец)”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
lyanok is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2