The tradition & historical record
3 min read · 2 sourcesСусветны дзень піяніста — міжнароднае прафесійнае свята людзей, звязаных з ігрой на клавішных музычных інструментах. Адзначаецца штогод 8 лістапада. 1
Апісанне
У гэты дзень па ўсім свеце праводзяць канцэрты і сустрэчы з музыкантамі. Піяністы віншуюць сваіх настаўнікаў (а настаўнікі — вучняў). Выканаўцам дасылаюць віншаванні родныя, сябры і блізкае кола знаёмых. Ладзяцца мерапрыемствы ў фармаце «вольнае піяніна». Шэраг музычных крам робяць у гэты дзень зніжкі на свае тавары. 1
Гісторыя
Ідэя вызначыць 8 лістапада як Сусветны дзень піяніста належыць Івану Манько-Вертаградаву, аматару фартэпіяннай музыкі і ўладальніку сеткі крам музычных інструментаў. Як заўважыў заснавальнік свята, «шмат прафесій маюць свае асаблівыя святы, але піяністы — не. Хоць яны заслугоўваюць свайго свята не менш за іншых — проста таму, што гэтага вартыя». У 2014 годзе Дзень піяніста адзначылі лакальным канцэртам. Аднак ужо праз год 8 лістапада правялі як планавае мерапрыемства: тады на сцэну Беларускай дзяржаўнай філармоніі выйшлі піяністы Аляксандр Палякоў (лаўрэат міжнародных конкурсаў), Юлія Архангельская і Міхаіл Оргіш, а таксама дуэт сясцёр Ірыны і Лізаветы Марозавых (цымбалы/фартэпіяна). Білеты на святочны канцэрт былі раскупленыя за 6 дзён. У 2016 годзе ўрачыстасці адбыліся ў кітайскім універсітэце Nanchang Hangkong, дзе тым часам выкладаў А. Палякоў. Таксама 8 лістапада 2016 года ў Мінску піяніст і кампазітар Мікалай Панок усталяваў нацыянальны рэкорд па працягласці бесперапыннай ігры на фартэпіяна: 5 гадзін. Выканавец запланаваў сваю праграму прыкладна на 60 %, астатні час імправізаваў. Яшчэ праз год ён перасягнуў уласны рэкорд на адну гадзіну. 8 лістапада 2018 года фартэпіянная музыка гучала ў адным з экзатычных і цяжкадаступных месцаў у цэнтры Масквы — «Аптэкарскім агародзе», субтрапічнай аранжарэі Батанічнага саду МДУ. Тым часам аранжарэя была зачынена для наведвальнікаў больш як 15 гадоў. Малады расійскі піяніст і кампазітар Ілля Палякоў прадставіў праграму пад назвай «Колеры» ('Colors'). У 2024 годзе Сусветны дзень піяніста адзначыў сваё дзесяцігоддзе. За гэты час: 1
святкаванні мелі месца ў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Нідэрландах, Украіне, Францыі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Японіі, Паўднёвай Карэі, на Тайвані, Філіпінах. 1
Гл. таксама
Дзень музычнай крамы 1
Літаратура
Александра Милованова. День Пианиста 8 ноября - истоки праздника (руск.). Миасский рабочий (11 лістапада 2019). Праверана 27 снежня 2020. Андрей Семенов. 8 ноября — Всемирный день пианиста (руск.). Новые Ведомости (4 лютага 2020). Праверана 27 снежня 2020. 1
Спасылкі
В Минске отметят День пианиста (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by (29 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 27 снежня 2020. День Пианиста 8 ноября. История праздника (руск.). yk.kz (15 сакавіка 2020). Праверана 27 снежня 2020. Международный день пианиста отмечают 8 ноября (руск.)(недаступная спасылка). ГТРК «Нижний Новгород» (8 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 27 снежня 2020. День пианиста в Минске отметили музыкальным флешмобом (руск.). Мир 24 (9 лістапада 2019). Праверана 27 снежня 2020. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Дзень піяніста”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Дзень піяніста is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2