«Тацця́нка» — беларускі народны танец.
Музычны памер 2/4. Тэмп ад умеранага да жвавага. Выконваецца танец парамі і адной дзяўчынай — Таццянкай. Хлопцы па чарзе спяваюць куплеты аднайменнай песні і танцуюць перад дзяўчынай.
No licensed photograph yet
Four in five rooms open without one. Add a photograph with a declared licence and your credit sits under it, permanently.
«Тацця́нка» — беларускі народны танец.
Музычны памер 2/4. Тэмп ад умеранага да жвавага. Выконваецца танец парамі і адной дзяўчынай — Таццянкай. Хлопцы па чарзе спяваюць куплеты аднайменнай песні і танцуюць перад дзяўчынай. Дзяўчына паказвае абыякавасць да хлопцаў, потым выбірае аднаго з іх. Былая партнёрка хлопца становіцца чарговай Таццянкай.
Танец зафіксаваны ў канцы XIX стагоддзя ў Дзісенскім павеце. У вёсцы Галачэва Чавускага раёна зафіксаваны варыянт танца, у якім дзве пары выканаўцаў, стоячы адна насупраць другой, выконвалі серыю хуткіх і дробных прыпаданняў да зямлі ў сінкапіраваным рытме, увесь час змяняючы ракурсы цел, а ў канцы танца пары мяняліся месцамі. 1
Літаратура
Хвораст І. М. «Тацця́нка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 465. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Чурко Ю. М. «Тацця́нка» // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 493. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Таццянка”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Таццянка is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2