The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesЧумадрыха — беларускі народны танец з прыпеўкамі. Згаданы ў некаторых літаратурных творах ХІХ ст. Напрыклад, ва «Успамінах квестара» Ігнацы Ходзька апісвае як танчылі Чумадрыху ўдзельнікі шляхецкага сейміка ва Ушачах у 1780-я гады: 1
А пасля заспявалі курдэша і чумадрыху. Вытрымаць ужо было немагчыма. Чумадрыха — гэта мелодыя з запалам: заткнуўшы палы за пас, пахапалі нашы браты дзяўчат ад валторнаў ды ў скокі. Я гэтак зрабіць не мог з-за прэзентабельнасці ваяводы, аднак жа хоць на месцы, але падскокваў: бо і ў галаве шумела, і, скажу, даліпан, цяжка было стрымацца. Сам ваявода, надзвычай пацешаны, поўны гаманец кінуў на валторну, а па ягоным прыкладзе столькі таляраў і злотых пасыпалася, што цяжка і палічыць. Жменямі дзяўчаты збіралі грошы; бо і заслужылі! Няхай ім… Пан Бог дапамагае! Магчыма, была варыянтам полькі. Назва танцу, магчыма, азначае славянскую міфалагічную істоту невялікага памеру, падобную да скандынаўскіх троляў. Магчыма, да яе звяртаюцца ў кожным рэфрэне: Эх, чу-чумадра-а-а, чумадрыха весела! Танец з аналагічным рэфрэнам танчыць шляхта ў п'есе «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, куплеты ў прыпеўках, якія спявае персанаж Куторга, адлюстроўваюць мясцовыя пінскія рэаліі: 1
Варыянт прыпевак (з няпэўнай крыніцы — «Дзецідзяцей»?): 1
Спасылкі
https://khblit.narod.ru/arhiu/lib/chodz-kwest-1.htm -- «Успаміны квестара» https://znanija.com/task/54639774 -- апісанне чумадрыхі — міфалагічнай істоты https://knihi.com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/Pinskaja_slachta.html -- «Пінская шляхта» https://lyricstranslate.com/fa/chumadrykha-%D1%87%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%B0-chumadrykha-%D1%87%D1%83%D0%BC%D0%B0%D0%B4%D1%80%D1%8B%D1%85%D0%B0.html — тэкст прыпевак, паходжанне цьмянае. Магчыма, сучасны навароб. (рэпертуару «Дзецідзяцей»?) https://zzz.fm/song/34434686/detidetej_-_chumadryha/(недаступная спасылка) -- Фармат: mp3 Детидетей Чумадрыха Продолжительность: 02:32 https://open.spotify.com/track/2tbopsBW39N5ou2CxGHC14 - песня Чумадра (здаецца ўкраінская? можа быць цыганскага паходжання?) 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Чумадрыха”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Чумадрыха is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2