The tradition & historical record
3 min read · 2 sourcesАдна зямля — рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці. 1
Гісторыя
Першапачаткова (1999) заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і тыднёвік «Рэгіянальная газета». Назву фестываль запазычыў у аднаго з заснавальнікаў — «Адна зямля» — слоган «Рэгіянальнай газеты». Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне. Старшыня журы — дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока. Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў. Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама. У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна. У 2013 годзе фестываль прайшоў 9 чэрвеня ў Маладзечне на сцэне амфітэатра, пабудаванага да "Дажынак-2011 1
Лагатып фестывалю
Лагатып фестывалю ўяўляе сабой стылізаваны скрыпічны ключ. 1
Месцы правядзення фестывалю
1999 – Маладзечанскі раён, пасёлак Чысць 2000 – Валожын 2001 – Ашмяны 2002 – Астравецкі раён, вёска Рымдзюны 2003 – Смаргонь 2004 – Вілейка 2005 – Мядзел 2006 – Маладзечна 2007 – Валожын 2008 – Мядзел 2009 – Смаргонь 2010 – Ашмяны 2011 – Астравец 2012 – Вілейка. 2013 – Маладзечна. 2014 – Валожын. 2015 – Ашмяны. 2016 – Астравец (плануецца). 1
Гімн фестывалю
Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці: Зямля бацькоў – цудоўная зямля! Пашчасціла і мне тут нарадзіцца. Да скону дзён і зблізку і здаля Табою, любы край, мне ганарыцца Адна зямля ў нас з табой, адна, Дае нам сілы чыстая крыніца - Куды б мяне дарога ні вяла Табе хачу я нізка пакланіцца. Мой край рамонкаў, сініх васількоў, Тут плакаць і смяяцца можна ўволю. Тут сустракаюць дарагіх сяброў І песняй звонкаю, і хлебам – соллю!. 1
Уладальнік Гран-пры
1999 – Дзмітры Мінько, Маладзечанскі раён 2000 – Дар’я Урызчанка, Маладзечанскі раён 2001 – Людміла Сінкевіч, Ашмянскі раён 2002 – Казімір Таўстыка, Вілейскі раён 2003 – Алеся Супрановіч, Вілейскі раён 2004 – Наталля Салава, Вілейскі раён 2005 – Алеся Кульша, Маладзечанскі раён 2006 – Аляксандр Салаўёў, Маладзечанскі раён 2007 – Віктар Выбарнаў, Маладзечанскі раён 2008 – Вікторыя Ількевіч, Вілейскі раён 2009 – Дзяніс Пацэвіч, Смаргонскі раён 2010 – Вольга Ільіч, Маладзечанскі раён 2011 – Анастасія Апанасенка, Маладзечанскі раён 2012 – Артур Міхайлаў, Маладзечанскі раён 2013 – Дар'я Атрошанка, Маладзечанскі раён 2014 – Вадзім Лукашэвіч, Ашмянскі раён 2015 – Максім Пашук, Смаргонскі раён 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Адна зямля”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Адна зямля is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2