Камяніца — беларускі музычны фестываль. Праводзіцца з 2009 года. 1
Пра фэст
Першы каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец, потым яго функцыі ўзяў на сябе Алег Пашэк.
Фестываль з’яўляецца дабрачынным: усе выручаныя сродкі ідуць на патрэбы музея, у якім праходзіць фестываль. 1
Месца правядзення фестывалю
«Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту». (пас. Азярцо, Мінскі раён, Беларусь.) На тэрыторыі музея сабраная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў. 1
2009
У 2009 годзе фестываль прайшоў 12 верасня. 1
Удзельнікі: Гаротніца, Келіх Кола, Джамбібум, Нагуаль.
Хэдлайнеры фэсту: Стары Ольса і KRIWI.
Вядучы: Алег Хаменка 1
2010
У 2010 годзе фестываль праходзіў 4 верасня. 1
Удзельнікі: Guda, Рокаш, этна-трыа Троіца, Палац, Бифолк, Akana, Бан-Жвірба, Маланка-аркестр.
Хэдлайнеры фэсту: Лявон Вольскі
Вядучы: Алег Хаменка 1
2011
Трэці фестываль «Камяніца» прайшоў 3 верасня 2011. На фестываль прыехала некалькі тысяч гледачоў. 1
Удзельнікі: Этна-трыа Троіца, Стары Ольса, Osimira, Аляксандра і Канстанцін, Ветах, Госціца, Хоха Бэнд.
Спецыяльны госць: Алег Скрыпка (Украіна)
Вядучы: Алег Хаменка 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Камяніца (фестываль)”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Камяніца is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2