Family unrecorded

Пахаванне Дзеда

Похороны ДедаBelarus

Пахаванне Дзеда — старажытны беларускі абрад, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі. Сяляне збіраліся ў пэўнай хаце, дзе стаяла труна з «памерлай» лялькай, жартоўна аплаквалі і адпявалі яе, як сапраўднага чалавека.

No licensed photograph yet
Four in five rooms open without one. Add a photograph with a declared licence and your credit sits under it, permanently.
Archival typographic plate · seeded for Пахаванне Дзеда+ Add licensed photo →
Understand in 30 Seconds · In Plain Words

Quick guide to Пахаванне Дзеда

Sourced or Silent · CC BY-SA 4.0

Пахаванне Дзеда — старажытны беларускі абрад, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі.

01 · What it is
Living Tradition

Documented cultural tradition on record; family classification awaits an editor.

02 · Where & name
Belarus

Written in its own script on record as Похороны Деда.

03 · How it is doing
□□□□ (Not yet assessed)

Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

04 · Proof & reuse
2 cited sources

Every claim links to a public record below. Free to quote, teach, and share under CC BY-SA 4.0.

Chapter Takeaways
Лялька ДзедаЧалавечую вопратку напаўнялі саломаю, замест галавы прычаплялі невялічкую падушку ці мех, на якім малявалі вуглём твар, часта прычаплялі бараду.
ПадрыхтоўкаЗа некалькі дзён перад абрадам людзі ў вёсцы пачыналі дзяліцца «навінамі», што Дзед занядужэў і хутка памрэ.
”Адпяванне”Потым ладзілі парадыйнае «галашэнне».
”Пахаванне”Пасля гэтага Дзеда клалі на санкі, выцягвалі на вуліцу і везлі за вёску.
Common Questions Answered on Record
What is Пахаванне Дзеда in plain words?

Пахаванне Дзеда — старажытны беларускі абрад, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі. In local script on record, it is written Похороны Деда.

Where is Пахаванне Дзеда practised or documented?

Sources on this page place Пахаванне Дзеда in Belarus.

What is the current condition of Пахаванне Дзеда today?

□□□□ (Not yet assessed): Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

How do I cite or share this Пахаванне Дзеда entry?

Cite as: "Пахаванне Дзеда." folkroom, https://folkroom.org/art-forms/q16687607, text CC BY-SA, with attribution.

Share or cite this roomNo tracking · CC BY-SA 4.0
WhatsAppXLinkedInRedditFacebook

The tradition & historical record

3 min read · 2 sources

Пахаванне Дзеда — старажытны беларускі абрад, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі. Сяляне збіраліся ў пэўнай хаце, дзе стаяла труна з «памерлай» лялькай, жартоўна аплаквалі і адпявалі яе, як сапраўднага чалавека. А потым выносілі ў поле і хавалі ў снезе ці спальвалі, пасля чаго ладзілі «памінкі», вясёлыя танцы і спевы. Абрад праводзілі ў першы дзень Масленіцы ў вёсках Віцебскай вобласці. 1

Лялька Дзеда

Чалавечую вопратку напаўнялі саломаю, замест галавы прычаплялі невялічкую падушку ці мех, на якім малявалі вуглём твар, часта прычаплялі бараду. Таксама прымацоўвалі вялізную моркву ці палку, якая сімвалізавала мужчынскі орган. 1

Падрыхтоўка

За некалькі дзён перад абрадам людзі ў вёсцы пачыналі дзяліцца «навінамі», што Дзед занядужэў і хутка памрэ. Калі надыходзіў масленкавы панядзелак, Дзед «паміраў». У вёсцы Даўгаполле абвяшчалася, быццам ён еў мяса і падавіўся косткаю. На акно ставілі шклянку вады, накрывалі яе лустачкай хлеба. Хлеб клалі на ручнік у куце, побач запальвалі свечку. 1

”Адпяванне”

Потым ладзілі парадыйнае «галашэнне». Жанчыны збіраліся вакол труны з лялькаю Дзеда, «сумавалі», прыгадвалі, які ён быў дужы, спрытны, як шмат меў дзяцеў. Вобраз Дзеда наогул цікавы. Ён быццам бы быў абжорам і п’яніцам, пражыў да 100 год, і звалі яго быццам бы Сідорка. Вяскоўцы могуць апавядаць, што калісьці ў вёсцы сапраўды жыў дзед Сідорка (Сідар Міхайлавіч Бароўскі), у гонар якога гэта Дзеда і завуць. Так ці інакш, абрад старажытны і сыходзіць каранямі ў язычніцкую даўніну. Вось апісанне «аплаквання», зробленае ў 1999 г. у вёсцы Маскаляняты. 1

—. Тым часам прыходзіў «поп» — пераапрануты сялянін, часта нават вясковая бабуля, з прычэпленай барадой і кадзілам. «Поп» ладзіў жартоўнае адпяванне, манерай гаварыць і жэстамі парадыраваў сапраўднага папа. Вось адзін з парадыйных «адпявальных тэкстаў»: 1

—. Часам да гульні далучаўся «доктар» ці «фельчар», які спрабаваў ажывіць Дзеда, што ніяк не атрымлівалася. Урэшце «доктар» вымаў з жывата лялькі вялізную костку, якою той быццам бы падавіўся. Бабы смяяліся: «Мы ж казалі, што касцёй у Мясаед падавіўся!». Мог прыйсці таксама ”прафсаюзны дзеяч”, які ўрачыста агучваў ”трудовые заслугі” Дзеда, чытаў яго біяграфію. 1

”Пахаванне”

Пасля гэтага Дзеда клалі на санкі, выцягвалі на вуліцу і везлі за вёску. Да відовішча далучаліся выпадковыя вяскоўцы. У полі Дзеда закопвалі ў снег, адпускаючы пры гэтым вясёлыя жарты, парадыйныя прамовы. 1

«Памінкі»

Пахаваўшы Дзеда, вярталіся ў хату і накрывалі памінальны стол, на які падавалі бліны, верашчаку і абавязкова — сырніцу (страву ў тварага і масла, атопленых у печы). Спачатку паміналі моўчкі. Ставілі асобную талерку «для Дзеда», клалі ў яе ласункі. Потым пачыналася музыка і вясёлыя песні, якімі і скончваўся абрад. 1

The text above is adapted from the Wikipedia article “Пахаванне Дзеда”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1

Пахаванне Дзеда is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2

The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2

No recording linked yet — know one? Point at it →
Sourced or Silent · Still Open

Questions awaiting a cited source

+ Answer with a source →
How many people perform it today?
When is it first attested, and by whom?
What does it look like? No licensed photograph yet.