Вішнёвы фэст — фестываль у Глыбокім (Віцебская вобл.), які прыпадае на сезон паспявання вішняў (ліпень). 1
Гісторыя
Глыбокае мае імідж гораду-саду амаль трыста гадоў. Сады ў горадзе былі пры кляштары кармелітаў і базыльянскім кляштары. Вуліца Садовая не пераймяноўвалася ніколі, а глыбоцкія вішні ў народзе называюць лапыровымі. 1
Першы фэст адбыўся ў 2013 годзе, падчас якога прайшлі агляд-конкурс падворкаў «Вішнёвае багацце» і ўрачыстая рэгістрацыя шлюбаў «Вішнёвае вяселле».
Потым было вішнёвае шэсце і абранне вішнёвай каралевы, спаборніцтвы па хуткасным паяданні вішань і стральбе костачкамі, тэатральны форум са знакавай назвай «Вішнёвы сад». Прайшоў аўкцыён па продажы апошняга вядра вішні.
У 2014 годзе фестываль доўжыўся адзін дзень.
У 2015 годзе фестываль праходзіў пяць дзён. 1
Памятныя знакі
У гонар першага фестывалю ў Глыбокім 30 красавіка 2013 года пасадзілі вішнёвы сад. На шыльду на ўездзе ў горад з боку Полацка дадалі надпіс «Вішнёвая сталіца». У 2013 годзе на вуліцы Леніна ўсталявалі помнік вішні «Глыбоцкая вішня». Аўтар — Іван Казак. 1
Цікавыя факты
«Вішнёвы фэст» не адзіны ягадны фестываль у Беларусі. У Полацку штогод ладзіцца фестываль «Полацкія чарніцы», фэст «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю», свята «Лунінецкія клубніцы», Лёзненскі фестываль суніц. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Вішнёвы фэст”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Вішнёвы фэст is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2