The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesАбво́рванне — адзін з абрадаў ахоўнай магіі ва ўсходніх славян. Праводзіўся ў экстрэмальных сітуацыях (хваробы, эпідэміі, падзеж свойскай жывёлы). Жанчыны (толькі старыя, удовы і цнатлівыя дзяўчаты, зрэдку ўдзельнічалі і цяжарныя жанчыны) збіраліся апоўначы або да ўзыходу сонца на ўскраіне вёскі, распраналіся, распускалі валасы, запрагаліся ў саху і аралі баразну вакол паселішча. Звычайна праводзілі адну баразну, але бывала і тры баразны. У некаторых мясцінах наперадзе працэсіі неслі абраз. Лічылася, што хваробы і эпідэміі не пяройдуць гэтага магічнага кола. Калі эпідэмія ўжо пачалася, абрад суправаджаўся шумам: жанчыны білі ў засланкі, званілі косамі, крычалі заклінанні. Калі небяспека толькі набліжалася, абвораванне праводзілася ў поўнай цішыні. У некаторых раёнах Беларусі ў абрадзе абворвання ўдзельнічалі і хлопцы. Часта абворванне рабілася на валах-блізнятах або двума братамі-блізнятамі. На Гродзеншчыне і ў Заходнім Палессі, калі ў вёсцы не было блізнятаў, то запрагалі двух аднагодкаў-цёзкаў з аднолькавым колерам валасоў. Астатнія жыхары вёскі да ўдзелу ў абрадзе не дапускаліся. Калі ведалі пра выкананьне абраду, то павінны былі зачыняць вароты, дзверы і вокны. Калі ж абворванне рабілася таемна, то той, хто сустракаўся на шляху ўдзельнікаў абраду, мог быць забіты. Сустрэтых ката, сабаку, а часам і карову вяскоўцы забівалі. У Цэнтральным Палессі вядомы выпадкі абворвання на чорных катах, пеўнях і сабаках. Як рэцыдыў абраду абворвання ў XX ст. 1
Літаратура
Абворванне // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9. Абворванне // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Абворванне”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Абворванне is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2