The tradition & historical record
1 min read · 2 sources«Хава́йся ў бу́льбу» — штогадовы міжнародны мотафестываль, які праходзіць у беларускім Гродне. Адметнай рысай з’яўляецца своеасаблівы мотапарад па вуліцах горада, які праводзяць удзельнікі з розных краін. У межах мерапрыемства ладзяцца шматлікія конкурсы і прэзентацыі. Абавязковая частка фестывалю — канцэрт рок-гуртоў. 1
XII фестываль
З 29 па 30 красавіка 2016 года адбыўся XII міжнародны мотафестываль «Хавайся ў бульбу 2016». У ім удзельнічалі больш за тысячу матацыклістаў з Германіі, Чэхіі, Польшчы, Літвы і іншых краін. Месцам правядзення фестываля з’яўлялася база адпачынку «Купалінка». Мотапарад па шляху ў горад удзельнікі фестывалю расцягнулі на некалькі кіламетраў праз вуліцы БЛК, Болдзіна, Вясновую, Савецкіх Пагранічнікаў і Сацыялістычную. Завяршыўся мотапарад на плошчы Леніна перад будынкам гарвыканкама. У канцэрце прынялі ўдзел гурты «Прощай привычка», «Punkrot», «Haze», «Irdorath», «Drum Ecstasy», «STUFF», «BEACH BOOGIE BAND», «Grodno-Hard-Blues-Band», «7 минут жизни», «Ойра», «ТТ-34», трыб’ют-калектыў «Blood Brothers», «J:морс». 1
Спасылкі
Афіцыйная старонка «Хавайся ў бульбу» у сацыяльнай сетцы «VK» 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Хавайся ў бульбу (фестываль)”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Хавайся ў бульбу is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2