The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesБеларуская вясна (укр.: Білоруська весна) — штогадовы фестываль сучаснай беларускай культуры, які праводзіўся ў 2007—2011 гадах у Кіеве і іншых гарадах Украіны. 1
Гісторыя
Па словах арганізатараў, фестываль меў на мэце пазнаёміць «украінцаў з Беларуссю рознай, якой яны не ведаюць», «прадставіць ва Украіне свежую і актуальную беларускую культуру па-за стэрэатыпамі» і сумяшчаў у сабе мастацкія і грамадска-палітычныя складнікі. У межах «Беларускай вясны» адбываліся публічныя дыскусіі, вулічныя акцыі і перформансы, музычныя канцэрты, кінапаказы, выставы фота, СМІ і карыкатур, літаратурныя чытанні і паэтычныя слэмы. Мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў розных месцах Кіева на працягу двух-чатырох тыдняў, пасля чаго некаторыя элементы праграмы паўтараліся ў некалькіх іншых гарадах. Напрыклад, у 2009 годзе рэгіянальныя мерапрыемствы прайшлі ў Львове, Івана-Франкоўску, Цярнопалі, Луцку, Харкаве, Данецку, Крэменчугу і Луганску, у 2010 — у Браварах, Харкаве, Львове, Івана-Франкоўску, Чарнаўцах, Дняпры і Херсоне. У літаратурных падзеях фестывалю ў розныя гады з беларускага боку ўдзельнічалі ў прыватнасці Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Уладзіслаў Ахроменка, Наталля Бабіна; з украінскага — Аляксандр Ірванец, Сяргей Панцюк, Святлана Паваляева, Дзмітрый Лазуткін, Арцём Палежака, Дзвінка і Багдана Маціяш і іншыя. У межах «Беларускай вясны» адбыліся прэм’ерныя ва Украіне паказы фільмаў «Плошча» Юрыя Хашчавацкага пра пратэсты 2006 года, «Беларускі супраціў» Антося Цялежнікава пра пасляваенную антысавецкую партызанку, «Акупацыя. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Беларуская вясна”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Беларуская вясна is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2