The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesПятро́ўскі фэст — штогадовы рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры. Ладзіцца ў в. Шыпілавічы (Любанскі раён) намаганьнямі РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ды Любанскага раённага аддзелу культуры. Фэст складаецца з рэканструкцыі народных звычаяў жніва і касьбы, майстар-класаў па танцах, спевах, вышыўцы, выцінанцы, хлебапячэнні і інш. У межах фэсту праходзіць танцавальная школа «Пятровіца». Вучыць танцаваць беларускія танцы Сяргей Выскварка — этнограф, спэцыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры, загадчык арганізацыйна-творчага аддзелу Любанскага раённага цэнтру культуры, кіраўнік фальклёрнага ансамбля «Верабейкі» (Любань). Каардынатар фэсту Настасься Кухарэнка. 2
Абрады і звычаі сьвята Пятрок у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Менскай вобласьці зьяўляюцца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ў 2024 г. былі ўлючаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. 2
Пятроўскі фэст — 2011
У фэсьце ўдзельнічала каля 70 чалавек. У тым ліку госьці з Масквы ды беларусы Прыбайкальля — гурт «Крывічы» з Іркуцку. 2
9—11 ліпеня — летняя танцавальная школа; 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака. 2
Пятроўскі фэст — 2012
7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»; 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака. У праграме танцавальнай школы: — мк сп. Выскваркі (паглыбляем атрыманыя веды і вучымся адрозьніваць Мікіту ад Зайчыка); — сьпеўныя заняткі па ўнікальнай методыцы сп. Рыжковай; — мк. па танцах Случчыны і Старых Дарог; — мк ад аўтэнтычнага гурта в. Пагост (Жыткавіцкі раён). 2
Пятроўскі фэст — 2013
У фэсьце ўдзельнічала каля 60 чалавек. У тым ліку госьці зь Летувы ды Расеі. 2
6—7 ліпеня — сьвята Купальле і танцавальная акцыя «Лявоніха на 100 пар»; 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»; 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака. 2
Пятроўскі фэст — 2014
9—11 ліпеня 2
Вонкавыя спасылкі
Бачына фэсту традыцыйнай культуры "Пятровіца". 2
The text above is adapted from the Wikipedia article “Пятроўскі фэст”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 2
Пятроўскі фэст is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 1