The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesЖаніцьба коміна — беларускі народны абрад, які сімвалізаваў канец лета, пачатак восені і халадоў, паступовае скарачэнне дня. 1
Час святкавання і распаўсюд
Абрад існаваў пераважна на Палессі. У розных мясцінах яго прымяркоўвалі да розных дат: 14 верасня (дзень Сімяона Стоўпніка), 22 верасня (дзень восеньскага раўнадзенства). Часам спраўлялі яшчэ веснавую Жаніцьбу коміна на Фаміным тадні (другі тыдзень пасля Вялікадня). Спевы і дзеянні, характэрныя дзеля абраду, сведчаць, што ў гэты дзень гаспадары звычайна пачыналі сеяць жыта, а таксама адбывалася ініцыяцыя дзяўчат: пасля гэтага ім дазвалялася наведваць вячоркі і попрадкі — працоўныя зборы моладзі. 1
Апісанне
Комін — конусападобная труба, якая выходзіла вонкі праз столь і дах. У даўніну, калі ў хатах яшчэ не было вокнаў, яна служыла дзеля асветлення жытла. Праз комін зверху ў памяшканне праходзіла святло. Абрад выглядаў так. Пад комінам вешалі дымаход, які рабілі з дошак ці плялі з лазы і абмазвалі глінай. Пад дымаходам падвешвалі патэльню, каганец ці металічную рашотку. На рашотцы запальвалі лучыну ці хваёвыя карэнчыкі. Маленькі аганёк асвятляў хату. А дым ішоў праз дымаход і комін на вуліцу. «Комін» упрыгожвалі: бялілі, абвешвалі зелянінай, абвязвалі хмелем, новымі ручнікамі, кветкамі. Таксама пад яго кладуць «ахвяру» (гарбузікі, зерне, розныя ласункі). У агеньчык, які гарыць на патэльні, кідаюць сала, масла, скрылёчкі. Пасля гэтага жанчыны вадзілі вакол коміна карагод і спявалі спецыяльныя песні: «Ой прыйшлі ж ночанькі доўгенькія, мы ж цябе кветкамі ўбіралі, бервяночкам, рутай аперазалі» 1
Значэнне
Абрад сімвалізаваў пераход ад лета да восені, прыход халадоў і скарачэнне дня. На пытанне «З кім жэніцца комін» сяляне адказваюць па-рознаму: з хатай, з печчу, з працай ці нават з доўгімі зімовымі вечарамі. Верагодна, што ў старажытнасці гэта быў абрад ушанавання агня, вогненага духа. Агонь — стыхія, без якой старажытны чалавек не мог пражыць, не мог сагрэцца зімой ці прыгатаваць ежу. Месца, дзе гарэў хатні агонь, здаўна было цэнтрам хатняй гаспадаркі. У час абрада спяваліся і радкі невядомай «нявесце» коміна: 1
Цяперашні стан абрада
У 20 стагоддзі абрад амаль паўсюдна забыўся. Аднак у некаторых вёсках ён быў захаваны і нават імкліва адраджаецца. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зафіксавала яго на Цэнтральным і Усходнім Палессі (Пінскі, Жыткавіцкі, Столінскі, Лельчыцкі раёны). Адраджэннем абрада сёння займаюцца і некаторыя музычныя гурты («Міжрэчча», «Ягорава гара»), а таксама краязнаўчая суполка «Талака». 1
Гл. таксама
Жаніцьба Цярэшкі Пахаванне стралы Пахаванне Дзеда 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Жаніцьба Коміна”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Жаніцьба Коміна is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2