The tradition & historical record
2 min read · 2 sources«Тэатра́льны ку́фар» — міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які штогод ладзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам з 2004 года. Дэвіз фестывалю — «Традыцыі. Пошук. Эксперымент». Штогод пастаноўкі фестывалю наведваюць каля 12 тыс. гледачоў. На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету. 1
Гісторыя
29 верасня 2004 г. у будынку Ліцэя БДУ (Мінск, вул. Ульянаўская, д. 8) пачаўся першы фестываль «Тэатральны куфар», у якім да 3 кастрычніка паўдзельнічалі 11 тэатраў з 4 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Расія і Швейцарыя). На адкрыцці фестывалю яго ўдзельнікаў вітаў рэктар БДУ Васіль Стражаў. Мастацкім кіраўніком фестывалю выступіў Сяргей Турбан. 27 верасня 2005 г. у Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі 2-і Міжнародны фестываль студэнцкай тэатральнай творчасці «Тэатральны куфар». Да 2 кастрычніка 2005 г. у фестывалі паўдзельнічалі тэатры з 6 краін Еўропы (Беларусь, Іспанія, Літва, Расія, Славенія і Швейцарыя) і 1 краіна Афрыкі (Нігерыя). Выступленні прайшлі на пляцоўках Ліцэя БДУ, філалагічнага факультэта БДУ і ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. 6-11 кастрычніка 2008 г. адбыўся 5-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар», на якім 19 студэнцкіх тэатраў з 9 краін Еўропы (Беларусь, Літва, Нідэрланды, Германія, Расія, Сербія, Украіна, Францыя і Эстонія) і 1 краіна Азіі (Ізраіль) выступілі з 20 спектаклямі. Адбор ажыццяўляўся з амаль 50 заявак на ўдзел. Трупы тэатраў налічвалі каля 300 акцёраў. Журы ўключала прадстаўнікоў з 5 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Брытанія, Латвія, Славенія, Францыя) і 2 дзяржаў Паўночнай Амерыкі (ЗША, Канада). На чале журы стаяў старшыня Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) Жан-Жак Лару (Канада). У сувязі з працягам бясплатнага допуску гледачоў у Ліцэі БДУ спектаклі праходзілі пры перапоўненых залах (звыш 500 месцаў). На закрыцці фестывалю 11 кастрычніка 2008 г. выдалі па-беларуску і па-англійску зборнік «Бібліятэчка» з 5 п’есамі беларускіх драматургаў, якія раней не друкаваліся. Агульны лік гледачоў склаў каля 12 тыс. чалавек. 28 верасня — 3 кастрычніка 2009 г. 1
Спасылкі
Тэатральны куфар. Generation.by. 20 верасня 2011. Праверана 14 ліпеня 2016. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Тэатральны куфар”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Тэатральны куфар is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 4 external registers, which can be verified through the citation. 2