The tradition & historical record
4 min read · 2 sources«Дзень танкіста» — штогадовы фестываль, першапачаткова задуманы як свята для прыхільнікаў ваенна-гістарычнай камп’ютарнай гульні World of Tanks. Праводзіцца з 2011 года. Пачынаючы з 2017 года стаў афіцыйным гарадскім святам у Мінску і збірае больш за 250 000 удзельнікаў, пазіцыянуецца як вялікае сямейнае мерапрыемства для мінчан і гасцей горада. З 2011 па 2016 год фестываль праходзіў на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна». З 2017 года «Дзень танкіста» змяніў лакацыю і стаў праходзіць у мінскім парку Перамогі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе свята таксама састаялася ў мінскім парку Перамогі 9 верасня. Традыцыйна на фестывалі госці могуць патрапіць у зону асабовага заліку гульні World of Tanks, непасрэдна паразмаўляць з распрацоўшчыкамі, пачуць анонсы новаўвядзенняў у гульнях кампаніі, а таксама узяць удзел у актыўнасцях і конкурсах. У розныя гады хэдлайнерамі фестывалю выступалі такія артысты, як The Offspring, «Звери», Воплі Відоплясова, J:Морс, «Хамиль и Змей», Trubetskoy, «Без Билета», «Ундервуд», Найк Борзов, 5’Nizza і іншыя. У 2019 годзе «Дзень танкіста» быў аб’яднаны з WG Fest, фестывалем прыхільнікаў гульняў кампаніі Wargaming. Свята прайшло пад назвай «WG Fest 2019: Дзень танкіста», сабраўшы 250 000 чалавек з 28 краін і больш 2,6 мільёна гледачоў анлайн. 1
Дзень танкіста — 2015
Фестываль прайшоў на тэрыторыі ГКК «Лінія Сталіна» і адзначаўся цягам двух дзён — 12 і 13 верасня. Свята было прыўрочана да 5-годдзя з даты выхаду гульні World of Tanks. Самыя значныя падзеі: 1
падчас свята госці змаглі ўбачыць рэканструкцыі бітвы Вялікай Айчыннай вайны з удзелам тэхнікі БТ-7, Т-34, Т-44, СУ-100, Т-34-85, Pz.Kpfw. III, StuG III і бою Афганскай вайны з удзелам танкаў Т-72, Т-55, БМП, БМД, ПТ-76, БТР, БТРД хэдлайнеры фестывалю: J:Морс і «Без Билета» 1
Дзень танкіста — 2016
Фестываль праходзіў 10-11 верасня на «Лініі Сталіна». У 2016-м «Дзень танкіста» быў прыўрочаны да 70-годдзя прафесійнага свята танкавых войск і 100-годдзя танкабудаўніцтва. Самыя значныя падзеі: 1
на свяце была ўпершыню прадстаўлена легендарная савецкая машына КВ-1, узноўленая групай рэстаўратараў «Лініі Сталіна» пры інфармацыйнай падтрымцы кампаніі Wargaming да 75-годдзя подзвігу Зіновія Калабанава на тэрыторыі фестывалю была размешчана зона асабовага заліку гульні World of Tanks, якая складалася з 60 камп’ютараў хэдлайнерамі фестывалю сталі: «Хамиль и Змей», Trubetskoy, Easy Dizzy 1
Дзень танкіста — 2017
Фестываль прайшоў 10 верасня ў Мінску, у парку Перамогі. Самыя значныя падзеі: 1
на фестывалі адбыўся фінал турніру Рэспублікі Беларусь «Час танкаў. Бітва ўзводаў», у адборачных анлайн-гульнях якога ўзялі ўдзел 310 каманд; тэматычныя пляцоўкі на фестывалі размясціліся на тэрыторыі ў 200 гектараў; свята сабрала больш за 100 000 чалавек, такім чынам пераўзышоўшы па колькасці наведвальнікаў фестываль BlizzCon зона асабовага заліку была павялічана да 120 камп’ютараў хэдлайнеры фестывалю: «Без Билета», «Ундервуд», Найк Борзов і 5’Nizza 1
Дзень танкіста — 2018
Фестываль прайшоў у мінскім парку Перамогі 9 верасня. Арганізатары прадставілі: 1
гульнявую зону на 200 камп’ютараў хэдлайнераў фестывалю: «Бумбокс», IOWA, «Танцы минус» зону павышанага камфорту «Прэміум-ангар» зону фуд-кортаў забаўляльныя пляцоўкі з конкурсамі і прызамі 1
WG Fest: Дзень танкіста — 2019
У 2019 годзе «Дзень танкіста» быў аб’яднаны з WG Fest, фестывалем прыхільнікаў гульняў кампаніі Wargaming. Свята прайшло пад назвай «WG Fest 2019: Дзень танкіста». Мерапрыемства адбылося 15 верасня ў парку Перамогі ў Мінску. На тэрыторыі 100 гектараў размясцілася гульнявая зона World of Tanks на 200 камп’ютараў, пляцоўка World of Tanks Blitz, дэманстрацыйная зона гульні пра спецназ Калібр, больш за 30 фотазон і 130 кропак хуткага харчавання. Наведвальнікамі фестывалю сталі 250 000 чалавек з 28 краін і яшчэ больш за 2,6 мільёна людзей сачылі за святам у рэжыме анлайн. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і стала найбуйнейшым фестывалем інтэрактыўных забаў у Еўропе. Мерапрыемства заняло 1-е месца ў намінацыі «Лепшы фестываль» у рамках прэміі Best Experience Marketing Awards 2020. Хэдлайнерамі «WG Fest 2019: Дзень танкіста» сталі Воплі Відоплясова, Звери, Крамбабуля і The Offspring. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Дзень танкіста (фестываль)”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Дзень танкіста (фестываль) is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2