The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesРэспубліканскі фестываль нацыянальных культур — фестываль дыяспар Беларусі, які адбываецца раз у два гады ў Гродне. Удзел у фестывалі прымаюць прадстаўнікі грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў Беларусі, майстры народнай творчасці, артысты. Асаблівасцю фестывалю з’яўляецца стварэнне нацыянальных падворкаў. 1
Першы фестываль
Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. У ім прынялі ўдзел 11 нацыянальных аб’яднанняў. 1
Дзясяты фестываль
X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (6 — 7 чэрвеня 2014 года) сабраў прадстаўнікоў 34 нацыянальнасцей, дэбютантамі былі крымскія татары, іспанцы, італьянцы, англічане. Пачаўся форум шэсцем удзельнікаў у нацыянальных касцюмах па цэнтральных вуліцах Гродна да галоўнай сцэны на плошчы Леніна, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Гэты фестываль стаў самым маштабным да гэтага часу па колькасці ўдзельнікаў – амаль 900. Прадстаўнікамі дыяспар была закладзена «алея сяброўства» паблізу ад Каложскай царквы. Ва урачыстым шэсці і адкрыцці фестывалю прымалі удзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік і намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Ліс. Адбыўся канцэрт Народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі. Другі дзень фестывалю быў адзначаны адкрыццём памятнага знака на месцы страчанага храма, удзел у каторым акрамя кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай канфесій Гродна бралі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Мерапрыемствы фестывалю наведалі каля 200 тысяч гледачоў. 1
Адзінаццаты фестываль
У 2016 годзе фестываль адбыўся адзінаццаты раз, адзначыўшы дваццацігадовы юбілей. Фестываль праходзіў 4 і 5 чэрвеня 2016 года і сабраў каля 120 тысяч наведвальнікаў. У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 40 нацыянальнасцей, паказаўшы свае танцы, песні, кухню і касцюмы на 22 падворках. Распачаў працу музей Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Адбылося адкрыццё скульптуры шахматнай фігуркі ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў, якую правёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. 1
Дванаццаты фестываль
Адбываўся 1—2 чэрвеня 2018 года ў Гродне, 3 чэрвеня на Аўгустоўскім канале. 1
Трынаццаты фестываль
Меў адбыцца 5—6 чэрвеня 2020 года ў Гродне і 7 чэрвеня 2020 года на Аўгустоўскім канале, але з-за пандэміі COVID-19 быў перанесены на 2021 год. У 2021 годзе ў Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць, у верасні 2021 года яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцей. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Republican Festival of National Cultures is biannual festival of diasporas of Belarus in Hrodna, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2