Family unrecorded

Sporauska polka

Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які склаўся і практыкуецца па сёння ў в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

No licensed photograph yet
Four in five rooms open without one. Add a photograph with a declared licence and your credit sits under it, permanently.
Archival typographic plate · seeded for Sporauska polka+ Add licensed photo →
Understand in 30 Seconds · In Plain Words

Quick guide to Sporauska polka

Sourced or Silent · CC BY-SA 4.0

Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які склаўся і практыкуецца па сёння ў в.

01 · What it is
Living Tradition

Documented cultural tradition on record; family classification awaits an editor.

02 · Where & name
Geography awaiting source

Add a cited source naming the region or community that carries it.

03 · How it is doing
□□□□ (Not yet assessed)

Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

04 · Proof & reuse
2 cited sources

Every claim links to a public record below. Free to quote, teach, and share under CC BY-SA 4.0.

Chapter Takeaways
АпісаннеСпораўская полька мае больш чым стогадовую гісторыю і адметная шэрагам характэрных асаблівасцяў.
Паходжанне элементаЗапісана ад мясцовай жыхаркі Пашкевіч Алёны Паўлаўны, 1949 г.
Актуальныя сацыяльныя і культурныя функцыіПобытавы танец «Спораўская полька» выконвае сацыялізуючую, крэатыўную, культурна-этнічную і пластычна-вобразную функцыі.
Традыцыя сённяМясцовая танцавальная традыцыя «Спораўская полька» актыўна захоўваецца і перадаецца жыхарамі вёскі.
Common Questions Answered on Record
What is Sporauska polka in plain words?

Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які склаўся і практыкуецца па сёння ў в.

Where is Sporauska polka practised or documented?

No verified geographic place has been linked on record yet — editors can add a cited place from the edit page.

What is the current condition of Sporauska polka today?

□□□□ (Not yet assessed): Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

How do I cite or share this Sporauska polka entry?

Cite as: "Sporauska polka." folkroom, https://folkroom.org/art-forms/sporauska-polka, text CC BY-SA, with attribution.

Share or cite this roomNo tracking · CC BY-SA 4.0
WhatsAppXLinkedInRedditFacebook

The tradition & historical record

3 min read · 2 sources

Спораўская полька — парна-гуртавы побытавы танец, які склаўся і практыкуецца па сёння ў в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 1

Апісанне

Спораўская полька мае больш чым стогадовую гісторыю і адметная шэрагам характэрных асаблівасцяў. Танец вылучаецца павольнасцю рухаў пар, якая, аднак, не ўплывае на яго рытмічнасць і гуллівы характар. У класічным разуменні полька надзелена шматлікімі скачковымі элементамі, але пры выкананні менавіта спораўскай полькі ўдзельнікі амаль не адрываюць ногі ад падлогі. Каманды (аб’явы), якія гучаць ад аднаго з танцораў ці ад вядучага, азначаюць розныя элементы полькі. Колькасць каманд неабмежаваная, але пачынаецца ад дванаццаці, што падкрэслівае шматфігурнасць танца. Пэўнага парадку, у якім ідуць гэтыя аб’явы, няма, гэта робіць спораўскую польку сапраўдным танцам-гульнёй. Ён заўсёды суправаджаецца жыццярадаснай музыкай. Ні адно свята ці ўрачыстая цырымонія ў Спораве не абыходзяць бокам выкананне мясцовай полькі, якая з’яўляецца адметнай рысай мерапрыемстваў. 1

Паходжанне элемента

Запісана ад мясцовай жыхаркі Пашкевіч Алёны Паўлаўны, 1949 г. н.: «Польку» (з камандамі) ў в. Спорава танцавалі з даўніны. Яшчэ бацька Пашкевіч Алёны Паўлаўны, Лютыч Павел Васільевіч (1902 г. н.) танцаваў гэтую польку на вечарынах, разам з аднавяскоўцамі. Паміж мясцовымі жыхарамі яна так і называлася – «Полька». Са слоў мясцовай жыхаркі Пашкевіч Вольгі Ануфрыеўны (1937 г. н.) вядома, што на гулянках, вяселлях, «вячорках» гулялі польку: адзін мужчына аддаваў «каманды», а ўсе астатнія іх выконвалі. Пры гэтым часцей за ўсё прысутнічалі дзеці, якія назіралі за старэйшымі і вучыліся. Ніводныя танцы моладзі не абходзіліся без полькі. А калі ў 1972 г. быў створаны ансамбль «Жураўка», а ў 1992 г. была прысуджана яму званне «народны», польцы, якой надалі назву «Спораўская полька», пачалі навучаць усіх удзельнікаў ансамбля. Акампаніруюць танцорам: гармонь, бубен, а ў апошні час – і баян. 1

Актуальныя сацыяльныя і культурныя функцыі

Побытавы танец «Спораўская полька» выконвае сацыялізуючую, крэатыўную, культурна-этнічную і пластычна-вобразную функцыі. Сацыялізуючая функцыя полькі — гэта далучэнне дзяцей і моладзі да агульначалавечага і этнічнага вопыту, да народнай культуры сваёй радзімы, да сродкаў выражэння ўнутранага свету і выхавання, якія ўласцівыя для нацыянальнай культуры. Крэатыўная функцыя — гэта здольнасць развіць і рэалізаваць творчы патэнцыял асобы, яе вобразнае і абстрактнае мысленне. Добра вывучаныя рухі і разуменне сутнасці полькі актуалізуе ўсе органы пачуццяў чалавека, і гэта з’яўляецца асновай для стварэння ўсіх відаў, жанраў, тыпаў творчасці. Культурна-этнічная функцыя — гэта далучэнне чалавека праз танец да гістарычнага вопыту свайго народа, да яго этнічнай культуры. Пластычна-вобразная функцыя — гэта фарміраванне пластычнай культуры асобы, выхаванне здольнасці авалодваць шматзначнасцю і мастацка-вобразным багаццем харэаграфічнага малюнка 1

Традыцыя сёння

Мясцовая танцавальная традыцыя «Спораўская полька» актыўна захоўваецца і перадаецца жыхарамі вёскі. Амаль усе вяскоўцы, у тым ліку моладзь, валодаюць майстэрствам яе выканання. Вялікую ролю ў папулярызацыі традыцыі выконвае фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Жураўка» і дзіцячы гурт «Жаўручкі». Дзякуючы павазе да сваёй спадчыны з боку мясцовай супольнасці, спораўская полька не толькі існуе па сённяшні дзень, але і мае вялікі патэнцыял далейшай перадачы ад пакалення да пакалення. 1

Прызнанне традыцыі

У 2014 г. Спораўская полька па рашэнню Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць (шыфр 13Б0000076). 1

The text above is adapted from the Wikipedia article “Спораўская полька”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1

Sporauska polka is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2

No recording linked yet — know one? Point at it →
Sourced or Silent · Still Open

Questions awaiting a cited source

+ Answer with a source →
How many people perform it today?
When is it first attested, and by whom?
What does it look like? No licensed photograph yet.