The tradition & historical record
3 min read · 2 sources«Свя́та Со́нца» — буйны міжнародны фальклорны музычны фэст пад адкрытым небам, прысвечаны старажытнаму святу Купалле і яго галоўнаму сімвалу — агню. Фестываль праводзіцца c 2016 года штогод у чэрвені на працягу двух дзён у музейным комплексе старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Мінская вобласць, Беларусь. Арганізатары фестываля — Экстрым Тэатр «Берсерк» і Аляксандр Рак. 1
Канцэпцыя і фармат фестываля
Асноўная ідэя, якая аб’ядноўвае ўсе мерапрыемствы фестываля — старажытнае свята Купалле, прымеркаванае да дня летняга сонцастаяння, часу, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. У абрадах гэтага свята цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і больш познія хрысціянскія традыцыі. Фармат фестываля «Свята Сонца» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі: маштабны фаер-шоу фестываль, open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках, этна-пляцоўкі, рамесны кірмаш, горад майстроў з дзеючымі рамеснымі майстэрнямі, інтэрактыўныя пляцоўкі, абрадавыя і забаўляльныя блокі. Значная ўвага ў межах фестываля надаецца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці. Асобным блокам фестываля з’яўляецца рэканструкцыя традыцый святкавання летняга сонцастаяння ў народаў іншых краін: Літвы, Фінляндыі, Вялікабрытаніі і інш. Пасля завяршэння асноўнай праграмы ноччу першага дня цэнтральнае дзеянне фестываля перамяшчаецца з музейнага комплекса «Дудуткі» на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запальваюцца вялікія купальскія вогнішчы і ўзнаўляюцца традыцыйныя абрады святкавання Купалля: скокі праз ачышчальны купальскі агонь, факельнае шэсце, старадаўнія танцы, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе. 1
Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестываля «Свята Сонца»
Фестываль Агню. Адно з самых відовішчных мерапрыемстваў купальскага фестываля «Свята Сонца». У межах Фестываля Агню штогод сваё майстэрства дэманструюць дзесяткі каманд, якія выступаюць у жанры фаер-шоу. У праграме Фестываля Агню праходзяць: Шоу лепшых вогненных тэатраў Выступы сольных артыстаў у жанры вогненнага і піратэхнічнага шоу Выступы каскадзёраў, акрабатаў і пластычных тэатраў Шоў вогненных і светлавых эфектаў, піратэхніка і неонавае шоу Open-air канцэрт. Выступленне калектываў з Беларусі і краін СНД, якія граюць музыку фолк/фолк-рок/пэйган-метал і сумежных напрамкаў. Горад майстроў. Дзеючыя рамесныя майстэрні: кузні (майстар-класы, паходная кузня), ганчарная майстэрня, майстэрні музычных інструментаў, майстэрня апрацоўкі каменя, зброевая майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная майстэрня, манетны двор. Купальскі Кірмаш. Кірмаш вырабаў традыцыйных рамесных майстэрняў: кованыя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г.д. «Вясковая плошча». Выступы танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, пэрформансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах. Паласа перашкод у межах купальскага квэста «Папараць Кветка». Этна-пляцоўка. Аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д. 1
Карчма. Стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы. Інтэрактыўныя пляцоўкі. 1
Свята Сонца 2019
Час правядзення: 22-23 чэрвеня 2019 года. Месца правядзення: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Дудуткі. 1
Удзельнікі канцэртнай праграмы
Галоўная сцэна 1
Joryj Kłoc (фолк-рок-гурт, Львоў, Украіна) NaviBand (удзельнікі конкурса Еўрабачанне-2017, музычны гурт, Менск) Тролль гнёт ель (фолк-рок-гурт, Санкт-Пецярбург, Расія) Стары Ольса (мідывал-фолк-рок, Менск) Irdorath (фэнтэзі-фолк, Менск) Pawa (электронны фолк-рок, Менск) Патрыцыя Свіціна (фолк-музыка), Менск) Кацярына Ваданосава і Fantasy Folk Orchestra (фэнтэзі-фолк, Менск) BY CRY (рок-гурт, Менск) Fabiant (фолк-метал, Гомель) Тарас на Парнасе (рок-гурт, Менск) Няміга (фолк-рок-гурт, Менск) 1
Удзельнікі Фестываля Агню
Студыя этнічнай пластыкі Кетры/ Ketri (Мінск) Калектыў сцэнічнай працы з агнём Flame of Life (Вілейка) Шоу-праект AENARIUM (Мінск) Тэатр агню Etere (Брэст) Вогненнае шоу Sky Fire (Віцебск) Вогненнае шоу «Магратэя» (Мінск) Шоу-праект Insane (Гомель) Вогненнае шоу STEAM show (Мінск) Фаер-шоу REY SHOW (Брэст) Вогненна-піратэхнічнае шоу ад святочнага рэактара «АТОМА» Дуэт «Дыяна і Цімафей» Дуэт «Неяк так атрымалася» Дуэт Кацярыны Шанько і Лізаветы Грыгор'евай Сольныя артысты фаер-шоу: Вадзім Залеўскі, Ліса, Шурачка Васількова, Аляксандр Абрамовіч, Зерг 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Свята Сонца”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Svyata Sontsa is festival, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2