Family unrecorded

Валачобны абрадВолочебный обряд

Valachobny riteBelarus

Валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, суправаджаны выкананнем валачобных песень.

No licensed photograph yet
Four in five rooms open without one. Add a photograph with a declared licence and your credit sits under it, permanently.
Archival typographic plate · seeded for Valachobny rite+ Add licensed photo →
Understand in 30 Seconds · In Plain Words

Quick guide to Valachobny rite

Sourced or Silent · CC BY-SA 4.0

Валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, суправаджаны выкананнем валачобных песень.

01 · What it is
Living Tradition

Documented cultural tradition on record; family classification awaits an editor.

02 · Where & name
Belarus

Written in its own script on record as Валачобны абрад · Волочебный обряд.

03 · How it is doing
□□□□ (Not yet assessed)

Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

04 · Proof & reuse
2 cited sources

Every claim links to a public record below. Free to quote, teach, and share under CC BY-SA 4.0.

Chapter Takeaways
ВалачобнікіУдзельнікі абраду — мужчынскія групы, якія складаюцца з 8-10 (часам да 20) чалавек.
АсаблівасціВалачобнікі пачыналі хадзіць па хатах у велікодную нядзелю пасля вячэрні і працягвалі абрад ўсю ноч.
Гл. таксамаВялікдзень (народная традыцыя) Палівальны панядзелак Народны каляндар
ЛітаратураThe text above is adapted from the Wikipedia article “Валачобны абрад”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence.
Common Questions Answered on Record
What is Valachobny rite in plain words?

Валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, суправаджаны выкананнем валачобных песень. In local script on record, it is written Валачобны абрад.

Where is Valachobny rite practised or documented?

Sources on this page place Valachobny rite in Belarus.

What is the current condition of Valachobny rite today?

□□□□ (Not yet assessed): Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

How do I cite or share this Valachobny rite entry?

Cite as: "Valachobny rite." folkroom, https://folkroom.org/art-forms/valachobny-rite, text CC BY-SA, with attribution.

Share or cite this roomNo tracking · CC BY-SA 4.0
WhatsAppXLinkedInRedditFacebook

The tradition & historical record

3 min read · 2 sources

Валачобны абрад — абыход дамоў у велікодную нядзелю, суправаджаны выкананнем валачобных песень. Вядомы пераважна на тэрыторыі паўночнай, паўночна-заходняй і цэнтральнай Беларусі, а таксама ў прылеглых раёнах польскага Падляшша, у Віленскай, Пскоўскай, Смаленскай абласцях, часткова — у Калужскай, Арлоўскай, Чарнігаўскай абласцях. Назва абраду звязана з дзеясловам валачыць — валачыцца ў значэнні ісці, брысці, хістацца (пар. тыповы песенны зачын: «Валачобнiчкi валачыліся...»). Абрад блізкі да калядавання і в'юнішніку — у Чэхіі валачобныя песні так і называюцца — koleda. 1

Валачобнікі

Удзельнікі абраду — мужчынскія групы, якія складаюцца з 8-10 (часам да 20) чалавек. У асноўным гэта мужчыны сярэдніх гадоў і маладыя хлопцы. Толькі зрэдку да іх маглі далучыцца старыкі і замужнія жанчыны, а дзяўчаты і дзеці не ўдзельнічалі зусім. У адрозненне ад калядных груп, сярод валачобнікаў не было ражаных. Узначальваў дружыну «пачынальнік» або «запявала», які кіраваў усім ходам абраду, падбіраў песенны рэпертуар, сам пачынаў спевы, прымаў узнагароду ад гаспадароў. Яму дапамагалі музыканты (з дудой і скрыпкай) і «мехоноша» («мехоножыч»), у абавязкі якога ўваходзіла нашэнне мяшка з атрыманымі за спевы прадуктамі. Усе астатнія члены дружыны («падхватнікі») хорам выконвалі прыпеў валачобную песень. 1

Асаблівасці

Валачобнікі пачыналі хадзіць па хатах у велікодную нядзелю пасля вячэрні і працягвалі абрад ўсю ноч. На досвітку хаджэнне спынялася, нават калі за ноч не паспявалі абысці ўсе двары. У Себежскам павеце Віцебскай губерні (цяпер Себежскі раён Пскоўскай вобласці) абыход мог аднаўляцца і ў наступныя дзве ночы. Група спевакоў наведвала не толькі дамы свайго сяла, але заходзіла і ў суседнія вёскі, калі яны належалі да таго ж царкоўнаму прыходу. Падышоўшы да хаты, удзельнікі абраду станавіліся пад акном паўкругам, у сярэдзіне - «пачынальнік», які пытаўся ў гаспадароў дазволу «дом развесяліць», пасля чаго пачыналі спяваць. Гаспадары адорвалі валачобнікаў праз акно, у большасці выпадкаў запрашаць іх у дом было не прынята. Звычайна гаспадары чакалі прыходу валачобнай дружыны як жаданых і благаславёных гасцей, ад візіту якіх залежыць дабрабыт у доме. Іх імкнуліся шчодра адарыць (фарбаванымі яйкамі, салам, хлебнымі вырабамі, грашыма) і аказаць ім усялякія ўшанаванні, каб забяспечыць сабе багацце і поспех на ўвесь год. Завяршыўшы абрад, валачобнікі збіраліся ў хаце аднаго з удзельнікаў і дзялілі сабранае, аддаючы вялікую частку «пачынальніку». 1

Гл. таксама

Вялікдзень (народная традыцыя) Палівальны панядзелак Народны каляндар 1

Літаратура

Виноградова Л. Н. Волочебный обряд // Славянские древности: Этнолингвистический словарь / Под ред. Н. И. Толстого; Институт славяноведения РАН. — М.: Международные отношения, 1995. — Т. 1. — С. 424. — 656 с. — ISBN 5-7133-0704-2. (руск.) Піліпенка М. Ф. Валачо́бнікі // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Редкал. І. П. Шамяк (гл. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 99—100. — ISBN 5-85700-014-9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). 1

The text above is adapted from the Wikipedia article “Валачобны абрад”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1

Valachobny rite is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2

The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2

No recording linked yet — know one? Point at it →
Sources on Record
Sourced or Silent · Still Open

Questions awaiting a cited source

+ Answer with a source →
How many people perform it today?
When is it first attested, and by whom?
What does it look like? No licensed photograph yet.