Family unrecorded

Ваджэнне кустаВождение куста

Vodinnia KustaBelarus

Ваджэнне куста (таксама Куст, Кусты) — традыцыйны беларускі вяснова-летні абрад, які праводзіцца на свята Тройцы.

No licensed photograph yet
Four in five rooms open without one. Add a photograph with a declared licence and your credit sits under it, permanently.
Archival typographic plate · seeded for Vodinnia Kusta+ Add licensed photo →
Understand in 30 Seconds · In Plain Words

Quick guide to Vodinnia Kusta

Sourced or Silent · CC BY-SA 4.0

Ваджэнне куста (таксама Куст, Кусты) — традыцыйны беларускі вяснова-летні абрад, які праводзіцца на свята Тройцы.

01 · What it is
Living Tradition

Documented cultural tradition on record; family classification awaits an editor.

02 · Where & name
Belarus

Written in its own script on record as Ваджэнне куста · Вождение куста.

03 · How it is doing
□□□□ (Not yet assessed)

Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

04 · Proof & reuse
2 cited sources

Every claim links to a public record below. Free to quote, teach, and share under CC BY-SA 4.0.

Chapter Takeaways
Гісторыя і паходжаннеАбрад з'яўляецца помнікам духоўнай культуры і ўнікальнай жаночай прадуцыравальнай практыкай.
Апісанне абрадуАбрад пачынаецца ў першай палове дня, да абеду.
Рэгіянальныя асаблівасціСвятар і этнограф Дзмітрый Булгакоўскі ў сваім зборніку «Пінчукі» (1890) зафіксаваў класічны варыянт абраду ў Пінскім павеце, дзе ён называўся «Траецкія або на Куста».
ЛітаратураThe text above is adapted from the Wikipedia article “Ваджэнне куста”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence.
Common Questions Answered on Record
What is Vodinnia Kusta in plain words?

Ваджэнне куста (таксама Куст, Кусты) — традыцыйны беларускі вяснова-летні абрад, які праводзіцца на свята Тройцы. In local script on record, it is written Ваджэнне куста.

Where is Vodinnia Kusta practised or documented?

Sources on this page place Vodinnia Kusta in Belarus.

What is the current condition of Vodinnia Kusta today?

□□□□ (Not yet assessed): Documented in open cultural records, but no cited field assessment of its current vitality has been added here yet.

How do I cite or share this Vodinnia Kusta entry?

Cite as: "Vodinnia Kusta." folkroom, https://folkroom.org/art-forms/vodinnia-kusta, text CC BY-SA, with attribution.

Share or cite this roomNo tracking · CC BY-SA 4.0
WhatsAppXLinkedInRedditFacebook

The tradition & historical record

4 min read · 2 sources

Ваджэнне куста (таксама Куст, Кусты) — традыцыйны беларускі вяснова-летні абрад, які праводзіцца на свята Тройцы. Сутнасць абраду заключаецца ў тым, што маладую дзяўчыну ці жанчыну ўпрыгожваюць зялёнымі галінкамі (робяць з яе «Куста») і водзяць па вёсцы з адмысловымі песнямі, абыходзячы ўсе двары і збіраючы пачастункі. Найбольш характэрны для Пінскага Палесся і сумежных тэрыторый, аднак лакальныя варыянты сустракаюцца і ў іншых рэгіёнах Беларусі, напрыклад, на Гомельшчыне. 1

Гісторыя і паходжанне

Абрад з'яўляецца помнікам духоўнай культуры і ўнікальнай жаночай прадуцыравальнай практыкай. Паводле даследаванняў фалькларысткі Рымы Кавалёвай, ядро свята «Куст» сыходзіць каранямі ў часы племені дрыгавічоў. Слова «куст» у старажытнасці разумелася як «род» (прашчуры, продкі), што пацвярджаецца летапісамі XIII стагоддзя і шэрагам беларускіх прыказак (напрыклад, «пакланіся кусту, г.зн. свайму роду»). Такім чынам, абрад увасабляе містычную сувязь паміж жывымі членамі роду і іх продкамі, а таксама ўяўляе сабой магічны акт па забеспячэнні ўраджаю. Раней лічылася, што «Куст» дае ўраджай, абараняе ад сурокаў і не карае, а толькі велічае і просіць за сябе. З цягам часу абрад пад уплывам сацыяльна-эканамічных фактараў трансфарміраваўся. Адбылася змена яго асноўнай функцыі: з чыста аграрна-магічнай ён набыў шлюбную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу для маладых удзельніц. 1

Апісанне абраду

Абрад пачынаецца ў першай палове дня, да абеду. Традыцыйна ён праводзіцца ў нядзелю, панядзелак ці нават чацвер пасля Тройцы. Жанчыны і дзяўчаты збіраюцца разам у адной з хат, дзе выбіраюць самую прыгожую або паважаную маладую дзяўчыну на ролю «Куста». Яе шчодра апранаюць у зялёнае адзенне, робяць вянок з кветак і цалкам абвешваюць галінкамі клёну, ліпы або бярозы такім чынам, што яе постаць нагадвае сапраўдны жывы куст. Гэты гурт дзяўчат, які на Гомельшчыне часам называлі «дзявоцкае войска», пачынае ўрачысты абыход вёскі. Падышоўшы да чарговага двара, удзельніцы выклікаюць гаспадароў з хаты. Калі тыя выходзяць, дзяўчаты абступаюць іх і пачынаюць вадзіць вакол гаспадароў карагоды, спяваючы спецыяльныя велічальныя і куставыя песні. У гэтых спевах яны славяць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей, зычаць сям'і здароўя, дабрабыту і багатага ўраджаю на полі. Таксама ў тэкстах песень заўсёды прысутнічае заклік адарыць «Кусту». У адказ на пажаданні гаспадары шчодра адорваюць гурт. У якасці гасцінцаў даюць хлеб, пірагі, мёд, мяса, сала, яйкі, розныя напоі і грошы. У некаторых дварах гаспадары спецыяльна накрываюць святочны стол прама на вуліцы і частуюць усіх удзельніц абраду. Пасля таго, як дзяўчаты абыдуць усе двары ў вёсцы, пачынаецца завяршальны этап. Гурт накіроўваецца да ракі, возера або вяртаецца туды, дзе ўсе збіраліся першапачаткова. Там адбываецца важны рытуал: кожная ўдзельніца і нават выпадковыя мінакі імкнуцца сарваць з дзяўчыны-«Кусты» некалькі зялёных лісткоў. Гэтыя лісткі і галінкі надзяляліся ў народзе магутнай магічнай сілай. Іх кідалі ў ваду, каб забяспечыць дастатковую вільгаць на палях, закопвалі і раскідвалі на агародах у прадуцыравальных мэтах, а таксама захоўвалі дома для лекавання або абароны ад купальскага вогнішча. 1

Рэгіянальныя асаблівасці

Святар і этнограф Дзмітрый Булгакоўскі ў сваім зборніку «Пінчукі» (1890) зафіксаваў класічны варыянт абраду ў Пінскім павеце, дзе ён называўся «Траецкія або на Куста». Паводле яго запісаў, дзяўчаты спявалі гаспадарам двароў такія словы 1

: 1

У аграгарадку Лобча (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) абрад «Ваджэнне куста» з'яўляецца яскравай рэгіянальнай адметнасцю і працягвае існаваць у нашы дні. Карэнныя жыхары звязваюць яго з памяццю пра продкаў. Штогадовае бесперапыннае ўзнаўленне гэтай традыцыі на Тройцу дапамагае жыхарам аграгарадка адчуваць сябе адзінай супольнасцю з глыбокай культурнай спадчынай. На ўсходзе Беларусі, у прыватнасці ў вёсцы Меркулавічы (Чачэрскі раён, Гомельская вобласць), абрад таксама меў свае адметнасці (запісана ад мясцовай жыхаркі В. І. Павідзіш, нар. 1933). Гурт дзяўчат называўся «дзявоцкім войскам». Падчас ваджэння карагодаў яны спявалі наступную песню: 1

Літаратура

Булгаковскій Д. Г. Пинчуки. Этнографическій сборникъ // Записки Императорскаго Русскаго Географическаго Общества по отдѣленію этнографіи: зборнік. — С.-Петербургъ: 1890. — Т. XIII. — № 3. — С. 1—200. Кавалёва Р. М. Архаічны фальклор // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зборнік артыкулаў.. — Мінск: 2010. — В. 7. — С. 339—347. Шаблон:Абходныя абрады славян Шаблон:Сёмуха 1

The text above is adapted from the Wikipedia article “Ваджэнне куста”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1

Vodinnia Kusta is folk ritual associated with honoring the cult of ancestors, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2

The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2

No recording linked yet — know one? Point at it →
Sources on Record
Sourced or Silent · Still Open

Questions awaiting a cited source

+ Answer with a source →
How many people perform it today?
When is it first attested, and by whom?
What does it look like? No licensed photograph yet.