The tradition & historical record
1 min read · 2 sourcesXII Нацыянальны фестываль архітэктуры — архітэктурны фестываль, які праходзіў у Палацы мастацтва ў Мінску з 9 па 11 лістапада 2017 года. У час фестывалю адбыліся выстаўкі дызайнераў, скульптараў, манументалістаў, нацыянальных саюзаў архітэктараў краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама прэзентацыі фірмаў і праектных прадпрыемстваў, семінары, тэматычныя канферэнцыі, мэтавыя форумы з абмеркаваннем дасягненняў, праблем архітэктуры і горадабудаўніцтва апошніх гадоў. Фестываль праводзіў Беларускі саюз архітэктараў сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Падтрымку архітэктурнаму форуму аказвалі Міністэрствы культуры, Мінгарвыканкам, Міжнародны саюз архітэктараў (UIA), Міжнародная асацыяцыя саюзаў архітэктараў (IAUA), Беларускі саюз мастакоў і Беларускі саюз дызайнераў. Адначасова прайшлі XVIII Рэспубліканскі конкурс на найлепшы архітэктурны твор, XI Рэспубліканскі конкурс дыпломных праектаў выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных архітэктурных школ Беларусі, а таксама V Рэспубліканскі мастацкі конкурс дзіцячага малюнка «Архітэктура роднага краю вачымі дзяцей». 1
Спасылкі
Пасяджэнні журы па правядзенні XVIII Рэспубліканскага конкурсу на найлепшы архітэктурны твор. Победители XII Национального фестиваля архитектуры объявлены в Минске 11.11.2017 // БелТА 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “XII Нацыянальны фестываль архітэктуры”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
XII Нацыянальны фестываль архітэктуры is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2