The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesШанаванне "Святога Каменя" — лакальная традыцыя вёскі Крамянец, Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў Беларусі. Камень-следавік шануецца мясцовымі жыхарамі як здольны даць дабрабыт і здароўе, выклікаць дождж. Людзі вераць, што сляды на камені пакінуты Богам, калі той спускаўся з нябёсаў. 1
Гісторыя
Прынесены ледавіком са Скандынавіі. Пра традыцыю шанавання "Святога каменя" жыхарамі Крамянца вядома з 1911 года. Іншай назвы сучасныя жыхары не памятаюць. У 1980-х гадах яго даследаваў доктар геолага-мінералагічных навук з Эрнст Ляўкоў, а таксама геолагі Аляксандр Карабанаў і Валерый Вінакураў. Тады 74-гадовая жыхарка Крамянца Зося Рогач, расказала, што камень таксама называлі Богаў, і, з падказкі Ляўкова, часам Дажбогаў. Хадзілі да яго на Вялікдзень, на Яна, Яблычны Спас, па нядзелях. На Вялікдзень ішлі да ўсходу сонца і неслі пісанкі, булкі, грошы. Мылі твар, вочы, ногі вадой з паглыбленняў на камені. У засуху да каменя ішлі дзевяць удоў, высякалі калы ў рост чалавека і падважвалі імі камень — на трэці дзень ішоў дождж. Каб спыніць ужо непатрэбны дождж, калы вымалі з-пад каменя. Той, хто прыходзіў да каменя, спачатку клаў ахвяру (грошы, палатно, кветкі, хлеб, яблыкі, пернікі). З 1911 года вядома, што каля валуна былі капліца і крынічка, ваду з якой лічылася вельмі чыстай і карыснай, святой, але цяпер пра крыніцу ніхто не памятае. Ёсць паданне пра паходжанне выемак (слядоў) на камяні. 1
Цяперашні час
Святы камень -- аб’ектам культурнай памяці жыхароў Крамянца. Як сакральны аб’ект яго падтрымліваюць вернікі абодвух канфесій — праваслаўныя і каталікі. Да каменя заходзяць каталіцкія паломнікі, што ідуць штогод у Будслаў на фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. Дары, якія прыносяць да каменя, часта асвячаюць у праваслаўнай царкве. 1
Ахоўны статус
Камень-следавік "Святы камень" эпохі бронзавага веку, за 0,6 км на поўнач ад Крамянца — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000253. "Святы камень" ахоўваецца дзяржавай як адметны помнік прыроды з 1987 года. Кая каменя ўстаноўлены ахоўны знак, а ў вёсцы — указальнік дарогі да каменя. У 2016 годзе традыцыі шанавання "Святога каменя" надазены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яна была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр — 63Б0000106). 1
Гл. таксама
Культ каменнай дзяўчынкi 1
Літаратура
https://www.academia.edu/resource/work/149771206 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Традыцыя шанавання Святога каменя (Крамянец)”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Holy Stone adoration in Kramyanyets is local religious practice in Belarus, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2





