The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesЛансіроўка (ад фр.: lance — дзіда, пранізваць), або насцілы ўточныя (англ.: weft-float brocading, free shuttle — прыём ручнога ткацтва, пры якім дадатковым узорыстым утком перакрываюць некалькі нітак асновы па гарызанталі адначасова з ткацтвам фона палатняным або рэпсавым перапляценнем. Звычайна выкарыстоўваліся рознакаляровыя ўткі пры аднакаляровай аснове. У тканіне ніткі ўтку ў тых месцах, дзе яны не выходзілі на правы бок для ўтварэння ўзору, ляжалі свабодна на адваротным баку ці выстрыгаліся. У славянскім узорыстым ткацтве такая тэхніка называецца бранай. У ткацтве французскіх шпалер і габеленаў — крапатаж (фр.: crapautage). 1
Выкарыстанне
Між іншым, лансіроўка выкарыстоўвалася ў вырабе паясоў слуцкага тыпу, у прыватнасці на ліёнскіх мануфактурах. 1
Літаратура
Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с.: каляр. іл., партр.; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Лансіроўка”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
lancé is weaving technique in which supplemental wefts run the entire width of the fabric, producing small decorative patterns, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 2 external registers, which can be verified through the citation. 2





