The tradition & historical record
3 min read · 2 sourcesВышыўка процягам, — вышывальная тэхніка, заснаваная на выкарыстанні шва «наперад іголку», якая імітуе ўзорыстае бранае ткацтва. Лакальныя беларускія назвы — нацяг, завалаканне, процяг, шыццё наборам, нашыванне, нашыванне кажушковэ, нацяганне, засмыканне. Вышыўка процягам валодае багатым спектрам дэкаратыўна-арнаментальных магчымасцей для стварэння геаметрычнага арнаменту і бардзюрных кампазіцый. 1
Гісторыя
Вышыўка процягам старажытны агульнаславянскі прыём вышыўкі. Знешне шыццё наборам нагадвае бранае ткацтва. Па гатовых узорах цяжка адрозніць, зроблена тканіна на ткацкім станку ці «выбрана» іголкай. Такое падабенства дало падставы для спрэчак пра тое, якая з гэтых тэхнік першасная, а якая вытворная. Большасць даследчыкаў сыходзіцца на тым, што шоў-набор папярэднічаў бранаму ткацтву, паколькі яно ў пэўнай ступені з’яўляецца механізаваным працэсам і дазваляе выконваць аналагічныя ўзоры з меншымі затратамі часу. І сапраўды, вышыўка наборам вызначаецца больш вытанчанай распрацоўкай арнаментальных матываў і ювелірнасцю іх выканання. З канца XIX стагоддзя вышыўка наборам хоць і саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, але ўсё яшчэ пераважае сярод іншых відаў лічаных швоў на Заходнім Палессі, у паўднёвых раёнах Цэнтральнай Белараусі, сустракаецца на Падняпроўі і Панямонні. 1
Тэхніка выканання
Процягам вышываюць іголкай з тупым канцом на тканіне з палатняным перапляценнем нітак. Нітку замацоўваюць з выварату палатна, пераводзяць на правы бок. Вышываюць справа налева тэхнікай «наперад іголку». Іголку накіроўваюць паміж двума суседнімі ніткамі ўтка і набіраюць на яе колькасць нітак асновы, пэўную схеме арнаменту. Калі дасягаюць левага краю арнаменту, з выварату палатна робяць шывок на адну нітку па вертыкалі, выводзяць іголку на асабовы бок і круцяць палатно на 180°. Наступны шэраг вышываюць дакладна паўтараючы папярэдні. Трэці шэраг вышываюць па схеме арнаменту, а чацвёрты зноў паўтарае яго. Рэгіянальныя беларускія назвы гэтай тэхнікі (нацяг, процяг, нацяганне, завалаканне) тлумачаць і тэхнілогію яе выканання: нітка працягваецца па ўсёй шырыні ці даўжыні ўзору, шывок кладзецца ўздоўж нітак асновы ці ўтку то зверху, то знізу тканіны, утвараючы на яе адваротным баку негатыўнае адлюстраванне. 1
Рэгіянальнасць
Паколькі процяг з’яўляецца лагічным пераемнікам ткацтва, ён сустракаецца ў вышыўцы многіх народаў свету. У англамоўных краінах гэтае шво вядомае пад назвай англ.: pattern darning, у Расіі — як руск.: набор, вышивка бранью, браная вышивка, по-браному, ва Украіне — укр.: заволікання, зани́зування, підволікання, підбір, підбирання, перетикання. 1
Беларусь
Вышыўка процягам займае цэнтральнае месца сярод вышывальных швоў у беларусаў. Багатай узорыстай вышыўкай, выкананай у тэхніцы папярочнага набору, вылучаецца шэраг лакальных мастацкіх комплексаў: сарочкі і фартухі лунінецкага (вічынскіх палян) строю; наміткі са Старадарожскага раёна; чорныя и цёмна-бардовыя вышыўкі ў жаночым касцюме з вёсак Страдзеч, Прылукі Брэсцкага раёна; маларыцкія платы; сарочкі, фартухі і ручнікі з Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1
Расія
У рускай народнай вышыўцы шоў «набор», які адносяць да старажытных швоў, называецца, як і бранае ткацтва, «брань», «па бранаму». У рускіх народных тканінах гэтым відам шва карысталіся радзей, чым іншымі. У кампазіцыях геаметрычны арнамент, выкананы наборам, гуляў падпарадкаванае становішча. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Вышыўка процягам”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Вышыўка процягам is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2





