The tradition & historical record
5 min read · 2 sourcesТрадыцыйныя вясельныя звычаі Дубровенскага раёна — элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У вясельнай традыцыі Дубровенскага раёна захаваліся некаторыя звычаі ў выглядзе гульняў, песняў, жартаў, прымеркаваныя да розных этапаў традыцыйнага вяселля. Усе яны закліканы запраграмаваць жыццё маладой сям’і ў ладзе, дабрабыце, ўзаемаразуменні і павазе паміж сабой, са сваякамі і з усёй супольнасцю. Дзеля гэтага ў першы дзень вясельны поезд вітаюць не толькі ўдзельнікі ўрачысасці, але і чужыя людзі. Звычай мае мясцовую назву «Драць зайца» і ўключае сустрэчу маладых з кветкамі і хлебам-соллю на перагароджанай дарозе, жартоўныя песні з патрабаваннем выкупу, спрэчкі са сватам. Вясёлыя стасункі ўдзельніка ў вяселля і тых, хто жыве побач выбудоўваюцца падчас звычаю наступнага дня «Ганяць маладую на ваду», калі ўсе з жартамі і гульнямі ходзяць да бліжэйшага вадаёма. Сімвалічнае пазбаўленне ад усяго злога адбываецца падчас гульні «Ганяць сучку», у якую перапранаецца адна са здольных да пераўвасаблення жанчын. Усё лепшае, што павінна атрымаць маладая сям’я, сімвалізуе «рагаты» каравай, якім адорваюць маладых, а дадатковыя «рогі» (яблыневыя галінкі, упрыгожаныя цестам, папяровымі кветкамі, слодычамі) хросная маці «прадае» гасцям за шчодрае ўзнагароджанне або дасціпны язычэнні. Вяселле часта завяршаюць «пабряхушкі», вясёлыя спеўныя спрэчкі гасцей, і «пасахі», невялікія булачкі з макавым начыннем, што дораць гасцям на развітанне. 1
Апісанне
У вясельнай традыцыі Дубровеншчыны да нашага часу захаваліся некаторыя звычаі ў выглядзе гульняў, песняў, жартаў, прымеркаваныя да розных этапаў традыцыйнага вяселля. Усе яны закліканы запраграмаваць жыццё маладой сям’і ў ладзе, дабрабыце, ўзаемаразуменні і павазе паміж сабой, са сваякамі і з усёй супольнасцю. Дзеля гэтага ў першы дзень вясельны поезд вітаюць не толькі ўдзельнікі ўрачысасці, але і чужыя людзі. Звычай мае мясцовую назву «Драць зайца» і ўключае сустрэчу маладых з кветкамі і хлебам-соллю на перагароджанай дарозе, жартоўныя песні з патрабаваннем выкупу, спрэчкі са сватам. Вясёлыя стасункі ўдзельнікаў вяселля і тых, хто жыве побач выбудоўваюцца падчас звычаю наступнага дня «Ганяць маладую на ваду», калі ўсе з жартамі і гульнямі ходзяць да бліжэйшага вадаёма. Сімвалічнае пазбаўленне ад усяго злога адбываецца падчас гульні «Ганяць сучку», у якую перапранаецца адна са здольных да пераўвасаблення жанчын. Усё лепшае, што павінна атрымаць маладая сям’я, сімвалізуе «рагаты» каравай, якім адорваюць маладых, а дадатковыя «рогі» (яблыневыя галінкі, упрыгожаныя цестам, папяровымі кветкамі, слодычамі) хросная маці «прадае» гасцям за шчодрае ўзнагароджанне або дасціпныя зычэнні. Вяселле часта завяршаюць «пабряхушкі», вясёлыя спеўныя спрэчкі гасцей, і «пасахі», невялікія булачкі з макавым начыннем, што дораць гасцям на развітанне. Комплекс вясельных звычаяў, які захаваўся ў Дубровенскім раёне ў жывой форме даносіць архаічныя сэнсы вяселля, мае багата прадстаўлены смехавы тэатральна-гульнёвы пачатак, цесна звязаны з вераваннямі і перакананнямі, якія аказалі ўплыў на духоўнае развіццё беларускага народа. Звычаі практыкуюцца многімі жыхарамі раёна падчас правядзення вяселляў. 1
Паходжанне
Сучасныя носьбіты гульнявой традыцыі кажуць, што яна даўняя, бо так рабілі іх бацькі і дзяды, і таму яны таксама так робяць. У кнізе «З крыніц спрадвечных», 1997 года выдання, Уладзімір Мінаевіч Сысоў распавядае пра звычай з вясельнага абраду «Лавіць зайца»(лакальнае — «Драць зайца») і адзначае, што звычай гэты паходзіць з вельмі старажытных часоў. У былыя часы дзяўчыну за пэўны выкуп прадавалі ў сям’ю хлопца. Але калі маладыя кахаліся або хлопец умеў выкрасці спадабаўшуюся яму прыгажуню, што найбольш верагодна ў перыяд племяннога суіснавання нашых продкаў, калі дзяўчыну з аднаго племя не заўсёды маглі аддаць замуж у другое, то такога жаніха называлі зайцам. Тады браты дзяўчыны, або іншыя яе родзічы садзіліся на коней і імкнуліся вылавіць такога ўцекача-зайца, каб узяць, зразумела ўжо сілаю, хоць які выкуп за сястру: адабраць коней, грошы ці іншыя каштоўныя рэчы. Звычайна новую сям’ю сустракалі хлебам-соллю і святой вадою, каб ёй добра жылося, тым самым выказваючы сваю любоў, цярпенне і добрыя пачуцці да маладзёнаў. Верагодна, сённяшні варыянт існавання гульні «Драць зайца» з’яўляецца трансфармацыяй звычаю, апісанага У. Сысовым, бо, па-першае, знакавым элементам гульні ў абодвух выпадках з’яўляецца выкуп, і, па-другое, іх можна суаднесці паводле атрыбутаў (хлеб, соль). Пра вясельны «рагаты» каравай адзіная на раёне каравайніца, Тамара Емельянаўна Сінякова, кажа так: «Звычай Ляднянскага вясельнага каравая сыходзіць сваімі каранямі ў глыбокую старажытнасць. Даўней у вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці для шчаслівага сямейнага жыцця сваякі нявесты прыносілі ў ахвяру карову. 1
Мадэлі перадачы ў супольнасці
На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента: — у сям’і праз непасрэдны ўдзел у вяселлі; — ад пакалення да пакалення (у гульнях удзельнічаюць як дарослыя, так і дзеці, таму яны засвойваюцца малодшым пакаленнем); — праз сродкі масавай інфармацыі; — праз выпуск розных буклетаў, дэманстрацыю відэафільмаў; — праз удзел у святах, фестывалях народнай творчасці Багатая на традыцыі, абрады Дубровенская зямля нарадзіла некалькі маштабных святаў. Адным з іх з’яўляецца абласны конкурс вясельных абрадаў «Вялікая вясельніца». Гэта адно з шэрагу раённых святаў, якое адлюстроўвае разнастайнасць і самабытнасць абрадаў вяселля Дубровеншчыны. Удзельнікі, носьбіты традыцыі, спяваюць аўтэнтычныя вясельныя песні, дэманструюць абрады, прапануюць вясельныя экспанаты свайго раёна, якія захаваліся да сённяшняга часу (ручнікі, іконы, абутак, вопратку, упрыгожванні маладых і інш). 1
Пагрозы для існавання і перадачы
З цягам часу страціліся тэксты песень, якія суправаджалі каравайны абрад і пеліся падчас правядзення вясельных гульняў. Сучасныя носьбіты традыцыі памятаюць толькі некаторыя з іх. Вясельны «рагаты» каравай служыць у сям’і абярэгам. Галінкі захоўваюцца шмат гадоў у засушаным выглядзе як захавальнікі шчасця і любові ў доме." На жаль, — кажа Тамара Емельянаўна, — ў наш час нярэдка замест каравая маладзёны раздаюць гасцям зроблены невядома кім і дзе на заказ вялікі вясельны торт, аздоблены кветкамі з крэмам, фігуркамі жаніха і нявесты. Вельмі шкада, што забываецца людзьмі сапраўдны вясельны абрад. Некалі падрыхтоўка, выпечка і ўручэнне каравая на вяселлі было чуць ці не галоўнай дзеяй". 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Вясельныя звычаі Дубровенскага раёна”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Традыцыйныя вясельныя звычаі Дубровенскага раёна is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2





