The tradition & historical record
4 min read · 2 sourcesВаджэ́нне і пахава́нне стралы́ (Страла, Стряла, Сула) — старажытны народны абрад, які здаўна спраўляўся на Гомельшчыне, па захадзе Браншчыны (дзе жылі этнічныя беларусы) і на паўночным усходзе Украіны. Суправаджаўся песнямі, карагодам і пахаваннем «стралы» — грошаў, лялькі або металічнага прадмета. Правозіўся з мэтай выклікаць дождж і надаць зямлі ўрадлівасць. Мае язычніцкае паходжанне і, імаверна, у старажытнасці спраўляўся ў гонар Перуна — бога маланак. Уласна «страла» ў даўніну азначала менавіта маланку. 1
Пасля «Пахавання» лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга. Штогадовы абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы», што і сёння праводзіцца ў Веткаўскім раёне ў вёсцы Казацкія Балсуны, аграгарадках Стаўбун, Неглюбка, Янова занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі (шыфр 33АК000003). 1
Даты праводжання
У «Пахавання стралы» не было канкрэтнай даты. У розных мясцінах «стралу» маглі вадзіць: 1
на свята Ушэсце (Бабічы, Нісімкавічы, Патапаўка, Ліпінічы, Неглюбка і інш.), на Вялікдзень (вёскі Васілеўка, Старое Сяло, Залаты Рог і інш.) на Дабравешчанне (вёскі Івольск, Іванаўка) на Троіцу (вёскі Залессе, Вятхінь, пасёлак Крынічнае) 1
Ваджэнне стралы
Перад «Пахаваннем стралы» адбывалася «Ваджэнне». Жанчыны збіраліся і ішлі працэсіяй праз усю вёску, спяваючы рытуальныя («стрэльныя») песні. У старыя часы, па ўспамінах бабуль, у працэсіі магло сабрацца да трохсот жанчын. 1
—. У вёсцы Неглюбка сярод жанчын ішлі два пераапранутых камічных персанажа — Дзед і Баба. Ролю Дзеда выконвала дзяўчына, ролю Бабы — хлопец. Дзеля камічнага эфекту на ролю Дзеда абіралі дзяўчыну невысокага росту, а ролю Бабы — высокага худога хлопца. Абодва персанажы смяшылі людзей, ганяліся за дзецьмі. У даўніну да пояса Дзеда прышпільвалася вялізная морква, якая ўвасабляла палавы орган. Гэта паказвае глыбока язычніцкае паходжанне персанажа. 1
Пахаванне стралы
Працэсія рухалася ў месца будучага «пахавання» стралы. У розных вёсках гэта была: 1
ускраіна жытнёвага поля (вёскі Казацкія Балсуны, Неглюбка) мост праз раку (вёска Прысно) дубовы лес ля Дняпра (в. Дзяражачы, Глыбоцкае) калодзеж (в. Іванаўка) перакрыжаванне дарог (в. Неглюбка, в. Нісімкавічы) У дадзеным месцы «страла» (лялька з саломы, грошы, шпілька ці іншы прадмет) урачыста хавалася ў зямлю. Там, дзе «пахаванне» святкавалася ў траўні-чэрвені, яно ўспрымалася як развітанне з вясною. У многіх вёсках ляльку, якую закопвалі, звалі Вясна. У час рытуалу жанчыны спявалі: 1
—. Пасля гэтага ладзілі вясёлыя карагоды, спевы і танцы. У некаторых вёсках «стралу» кідалі ў рэчку ці ў калодзеж. У іншых мясцінах ніякага пахавання наогул не было, людзі адразу распачыналі карагоды і танцы. 1
Значэнне
У словах песні «Як уб’е страла добра моладца…» Галіна Нячаева бачыць сведчанне аб тым, што ў старажытнасці, у язычніцкі час абрад скончваўся забойствам маладога хлопца, прынясеннем яго ў ахвяру. Персанажы Дзеда і Бабы згадваюцца ў многіх мясцінах Беларусі, у сувязі з многімі святамі. Дзед — адзін з персанажаў-калядоўшчыкаў. Пры гэтым ў даўніну ён таксама прывязваў сабе да пояса моркву, якая сімвалізавала мужчынскі орган. Калядны Дзед сімвалізуе першапродка, а таксама, магчыма, нейкага забытага язычніцкага бога ўраджаю. Аналагічны персанаж прысутніцае і ў абрадзе «Пахаванне Дзеда». Магчыма, абрад базуецца на старажытным міфе аб тым, што бог-грамабой Пярун — муж багіні зямлі, якую апладняў дажджамі і маланкамі, і якая народжвала ад яго ўсё жывое, у тым ліку ўраджай. У адказ на пытанне, дзеля чаго водзяць «стралу», вясковыя жанчыны адказваюць: каб дождж пайшоў, каб ураджай быў добры. Таксама абрад ахоўваў людзей ад маланак і пажараў. М. П. Кондрыкава (жыхарка вёскі Нісімкавічы) прыгадвала, што аднойчы рытуал не праводзілі, і летам ад маланкі здарыўся пажар («…як толькі хмара найшла, як трэсь, так і загарылася»). 1
Гісторыя
Час з’яўлення абраду ўсталяваць нельга, хаця ён, несумненна, старажытны. Стараверы, што беглі з Маскоўскай дзяржавы ў XVII ст. і перасяляліся ў Беларусь, успрымалі гэтую традыцыю як грэх. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхарак, Ваджэнне і пахаванне «стралы» не перарывалася нават у час вайны. Але абрад паступова згасаў, насельніцтва вёсак скарачалася, вяскоўцы старэлі. Вялізны ўдар па культуры Гомельшчыны нанесла Чарнобыльская катастрофа 1986 г. Насельніцтва вёсак Ліпа, Барталамееўка і іншых было цалкам эвакуяванае, іх традыцыя зніклі назаўсёды. Новая хваля інтэрэсу да Ваджэння «стралы» ўзнікла ў пачатку 2000-х гг. У вёскі Стаўбун, Казацкія Балсуны, Неглюбка і іншыя стала прызджаць моладзь з гарадоў, журналісты, даследчыкі са Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. У абрадавай працэсіі, якую ўжо шмат год складалі толькі вясковыя бабулькі, з кожным годам усё болей пажылыя, сталі з’яўляцца і маладыя дзяўчыны — як мясцовыя так і студэнткі з гарадоў. Вяскоўцы атрымалі дадатковы стымул да адраджэння традыцыі: іх, з большасці адзінокіх старых людзей, вельмі цешыць, што нехта прызджае да іх, нехта дорыць ім сваю ўвагу. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Ваджэнне і пахаванне стралы”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Ваджэнне і пахаванне стралы is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2





