The tradition & historical record
5 min read · 2 sourcesАбрад «Ваджэнне Сулы» на другі дзень Вялікадня (руск.: Обряд «Вождение Сулы» на второй день Пасхи) — абрад накіраваны на забеспячэнне добрай ураджайнасці, здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і абарону ад прыроднай стыхіі — маланкі. Нематэрыяльная гісторыка-культурнай каштоўнасць Гомельскай вобласці, якая уключана у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Праводзяць на другі дзень праваслаўнага Вялікадня. Штогадовае правядзенне «Ваджэння Сулы» было перапынена ў 1967 г. мясцовай уладай і адноўлена у 2007 г., намаганнямі мясцовых энтузіястаў пры падтрымцы настаўнікаў і кіраўнікоў Маркавіцкага дзіцячага сада—сярэдняй школы. 1
Апісанне
Слова «Сула» ў разуменні вяскоўцаў азначае як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. У Суле аб’ядноўваюцца дзве суседнія вёскі Гомельскага раёна — Гадзічава і Маркавічы — і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзействаў — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя і па-мясцоваму адметныя самаробныя касцюмы. Абрад «Ваджэнне Сулы» ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі — маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі. «Сула» ў разуменні жыхароў Маркавіч і Гадзічава — гэта як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. Слова «сула» мае розныя трактоўкі значэння. Гэта і рух, плынь, рака (чалавечая рака, якая цячэ па русле вуліц), і від зброі (дзіда ці рагаціна). Апошняе збліжае па сэнсу словы «сула» і «страла» (і адпаведна варыянты назваў абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)». Ваджэнне Сулы адбываецца на другі дзень Вялікадня. Пачынаецца ў вёсцы Гадзічава адразу пасля Велікоднай літургіі, што праходзіць у мясцовай Свята-Кацярынінскай царкве. 1
Паходжанне элемента
Вытокі рэгіянальнага абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)», лакальнай праявай якога з’яўляецца ваджэнне Сулы, палягаюць у архаічнай эпосе. На сучасную тэрыторыю бытавання (сярэдняе Падняпроўе і басейны рэк Сож і Дзясна — тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Беларусі, паўднёва-заходняй Браншчыны (Расія) і паўночна-ўсходняй Украіны) абрад хутчэй за ўсё быў прынесены плямёнамі радзімічаў і на працягу многіх стагоддзяў перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Першыя навуковыя запісы абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)» былі зроблены ў 1814—1819 гадах З. Даленга-Хадакоўскім, а ў далейшым зафіксаваны ў матэрыялах Я. Ф. Галавацкага, А. Л. Мятлінскага, А. І. Рубцова, З. Ф. Радчанка, Е. Р. Раманава, У. М. Дабравольскага, П. П. Чубінскага, А. Е. Грузінскага, К. Машынскага, М. Каршукова і іншых. «Стралу» («Сулу») вывучалі Г. А. Барташэвіч, В. Я. Гусеў, Ю. І. Марчанка, Л. М. Салавей, Л. К. Алексютовіч, К. П. Кабашнікаў, В. Д. Ліцвінка, З. Я. Мажэйка, В. А. Пашына, Ю. М. Чурко, В. І. Ялатаў. Апошнія дзесяцігоддзі абрад «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)» на аснове сучасных экспедыцыйных запісаў апісвалі такія даследчыкі, як В. С. Новак, Т. В. Валодзіна, А. Ю. Лозка, М. А. Козенка, Р. М. Кавалёва, Т. І. Кухаронак, Г. І. Лапацін, І. Ю. Смірнова, І. В. Глушэц. Менавіта «Сулу» ў Гомельскім раёне апісала В. С. Новак. У 2007 годзе выйшаў у свет зборнік «Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна». Аўтар-укладальнік яго — В. С. Новак, яна ж прыводзіць тут экспедыцыйныя запісы студэнтаў Гомельскага ўніверсітэта з в. Маркавічы ад Уніятава І. С., 1924 г.н., Мельнікавай В. У., 1926 г.н., Трыгубавай І. У., 1924 г.н. В. С. Новак пісала: «Па сведчанні нашых славутых фалькларыстаў ХІХ ст. З. Радчанка і Е. Раманава, на тэрыторыі Гомельскага раёна быў вядомы звычай „вадзіць Сулу“». 1
Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі
Эстэтычная функцыя. Абрад стварае адметнае, сапраўды прыгожае свята вёскі: жанчыны і дзяўчаты апранаюць маляўнічыя самаробныя строі, вянкі і галаўныя ўборы, водзяць карагоды-«танкí» і спяваюць. Кансалідуючая функцыя. У падрыхтоўцы і адпраўленні абраду бяруць удзел людзі рознага ўзросту, жыхары суседніх вёсак, што дае адчуванне еднасці, спрыяе ўстойлівасці мясцовай супольнасці. Функцыя тэмпаралізацыі культуры. Правядзенне абраду ў пэўны час — на другі дзень Вялікадня — уплывае на вылічэнне, разуменне і адчуванне часу мясцовай супольнасцю, злучае ў адзіным сэнсавым кантэксце важныя этапы жыцця соцыуму і цыклы прыроды. Паступова ў жыхароў Маркавіч і Гадзічава аднаўляецца і фарміруецца спрадвечнае ўспрыманне абраду як сакральнага дзейства (адпаведна вылучаецца і сакральная функцыя), мэта якога — садзейнічаць плоднасці нівы і зберагчы сяло і людзей ад розных бед і прыродных катаклізмаў. Яны разумеюць сэнс фразы старажылаў як запавет захаваць абрад: «Каб у нас усё радзіла і маланка нас не біла». Выкліканне дажджу ў час росту збожжа, адвядзенне ад вёскі маланкі — «Перуновай стралы» — выступаюць аднымі з асноўных сакральных функцый веснавога абраду ваджэння і пахавання Стралы, лакальнай праявай якога з’яўляецца ваджэнне Сулы. Магія абраду заключаецца ў тым, каб гэты перыяд быў максімальна скіраваны на паспяванне ўраджаю і не прынёс шкоды людзям, пасевам і скаціне, а таксама жытлу ад нябеснай стыхіі маланкі-агню. Будучы ўраджай дасць дабрабыт і забяспечыць працяг роду. Ваджэнне лінейных, колавых і карагодаў змейкай падчас абраду графічна паўтарае касмічна-прыродныя працэсы гэтага перыяду: Сонца сагравае і апладняе Зямлю нябеснай вільгаццю. Функцыя самасцвярджэння супольнасці ў этнічным плане і адпаведна фарміравання патрыятызму на аснове этнічнай культуры. 1
Спасылкі
Жывая спадчына Беларусі. Інвентар НКС Архівавана 27 сакавіка 2025. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Ваджэнне Сулы”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Ваджэнне Сулы is intangible cultural heritage site (category 'B'), code 33БЛ000122, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 2 external registers, which can be verified through the citation. 2





