The tradition & historical record
1 min read · 1 sourceМай — у беларускай народнай культуры галінкі клёну (таксама часам аеру, бярозы, рабіны, дубу) разам зь лісьцем, якімі напярэдадні Сёмухі прыбіралі й упрыгожвалі двор і хату (перш за ўсё абразы й вокны). Назоў «май», верагодна, паходзіць ад царкоўнаславянскага найменьня месяцу травень — май, на які часьцей за ўсё й прыпадала сьвята. Напрыканцы лета-напачатку восені, калі ішло жніво й уборка ўраджаю, май, з мэтай аховы збожжа, бульбы й г.д. ад грызуноў, кідаўся ўва ўжо пустыя й прыбраныя засекі са словамі: «Мышы, мышы, есьце май — нашу бульбу не чапай». Толькі пасьля гэтага ў засек клалі бульбу, збожжа й іншае.
The text above is adapted from the Wikipedia article “Май (лістота)”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence.
Май (лістота) is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 1





