The tradition & historical record
4 min read · 2 sourcesЗакладное ткацтва — тэхніка ручнога ўзорыстага ткацтва. Лічыцца адной з самых старажытных. 1
Гісторыя
Гэта тэхніка існуе з даўніх часоў. Яна была вядома яшчэ ў эпоху Новага царства ў Егіпце, вядома ў Індыі, Кітаі, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у фінаў Паволжа, балгар і іншых народаў. Закладная тэхніка аналагічна «габеленавай» заходнееўрапейскай тэхніцы. Фрагменты тканін, выкананых у закладной тэхнікай, выяўлены ў раскопках курганоў XI стагоддзя каля с. Ярцава Смаленскай вобласці. Закладная тэхніка ткацтва прымяняецца як на гарызантальных, так і на вертыкальных станах, але найбольш яна падыходзіць для апошніх. Яна была ўласціва для старажытных цюркскіх народаў (татар.: асалап сугу, татар.: бүлеп сугу), якія з яе дапамогай на вертыкальных станах выраблялі шарсцяныя бязворсавыя дываны (кілімы). У закладной тэхніцы выраблялі дываны ў Курскай і Арлоўскай абласцях і ва ўкраінскіх землях, а таксама ўпрыгажэнні для рубах і фартухоў-«занавесак» у рускіх. Пытанне засваення беларускім народным тэкстылем кілімовых узораў і закладнога ткацтва неабходна разглядаць у шырокім гістарычным і сацыяльна-культурным кантэксце. 1
Апісанне
Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты без якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў. Закладное ткацтва адно з самых працаёмкіх, бо не выкарыстоўваецца чаўнок, але гэтая ж асаблівасць дае магчымасць свабодна камбінаваць колеры. Кожны элемент узора і ўчасткі фону закладвалі ўручную асобнымі ніткамі (вытканы ўзор быў аднолькавы з двух бакоў). Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага) перапляцення часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніці ўтку рознага колеру не злучаліся паміж сабой, а заварочваліся на суседніх ніцях асновы. Усе канцы нітак утка ткачыха закладвала ў парадку чаргі ў зеў, утвораны двума нітамі, спачатку злева направа, потым, пасля змены зеву, справа налева і гэтак далей. У гатовай тканіне можна разгледзець прасветы ў выглядзе кароткіх вертыкальных шчылін у месцах стыку чырвонага і белага колераў (адна з адметных прыкмет гэтай тэхнікі), якія называюцца заклады, што і дало назву такой разнавіднасці ткацтва. Паверхня тканіны гладкая, нерэльефная, бо і фон, і ўзор выкананы адным і тым жа палатняным перапляценнем. 1
Арнаментацыя
Асаблівасць тэхнікі выканання вызначыла простасць элементаў арнаменту са ступеньчатым контурам — шурпы (ромбы), квадраты, прамавугольнікі, трохвугольнікі, крыжы і інш. Пры гэтым закладная тэхніка дазваляла збіраць з іх самыя разнастайныя арнаментальныя формы, як простыя, так і складаныя. У адрозненне ад бранай яна давала магчымасць стварыць шматколерны ўзор арнаменту: колеры ў ім маглі размяшчацца свабодна, у любым рытме і ў любым спалучэнні. Узорныя кампазіцыі ручнікоў звычайна завяршаліся арнаментальнымі палосамі, выкананымі палатняным або рыпсавым перапляценнем. Беларускае і ўкраінскае народнае ткацтва творча перапрацавала мастацка-тэхналагічныя традыцыі кілімаў усходняй і мясцовай вытворчасці. З выкарыстаннем закладной тэхнікі і характэрных для кілімаў прыёмаў пабудовы арнаменту і матываў, народныя ткачы стварылі арыгінальны тып дэкаратыўнага прадмету сакральнага прызначэння, звязанага з хрысціянскай традыцыяй, — завеска, кілімавы ручнік для ўпрыгажэння абразоў. Паліхрамія, уласцівая ўсходнім кілімам, у ручніках была заменена традыцыйнай трыядай чырвонага, белага і чорнага колераў, якая ў народнай культуры мела сакральна-сімвалічнае значэнне. 1
У Беларусі
Пра старажытныя традыцыі існавання гэтага спосаба арнаментацыі ў Беларусі сведчаць вытканыя ў тэхніцы закладнога ткацтва падолы жаночых сарочак турава-мазырскага строя. На беларускіх землях падобнае ткацтва было найбольш пашырана на Гомельшчыне, Віцебшчыне і Міншчыне. У пачатку XXI стагоддзя сустракаецца як выразны лакальны варыянт у ваколіцах в. Семежава Капыльскага раёна. Для беларускага закладнога ткацтва характэрна традыцыйнае спалучэнне белага і чырвонага, часам з дабаўленнем чорнага колераў. Імпарт і ўласная вытворчасць кілімаў, несумненна, аказалі ўплыў на фарміраванне мастацкай традыцыі рагачоўскіх, брагінскіх, лоеўскіх ручнікоў. 1
Працэс ткацтва
Уточныя ніткі для ўзору ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі змотвалі ў маленькія маткі, якія называлі «матрушкі», «куклачкі», а ў заходніх раёнах намотвалі на маленькую дошчачку, завостраную на адным канцы — «лучынку». Часам для ўтварэння зеву заміж дошкі выкарыстоўваўся ніт. Патрэбныя ніты асновы прапускалі ў дадатковы трэці ніт. Таму ў шэрагу месцаў паўднёва-ўсходняй Беларусі такі спосаб ткацтва называўся закладанне ў тры ніты. 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Закладное ткацтва”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
slit tapestry weaving is technique used in tapestry weaving that leaves an open slit between adjacent areas of color, according to the structured record cited below. This entry was generated automatically from that record and has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 2 external registers, which can be verified through the citation. 2