The tradition & historical record
2 min read · 2 sourcesТаржоцкае залотнае шыццё — рускі народны мастацкі промысел у горадзе Таржку Цвярской вобласці, Расія. 1
Гісторыя
Промысел вядомы з XIII стагоддзя. Археолагамі ў пласце попелу, які застаўся ад пажару 1238 года, быў знойдзены скарб, які складаецца з сярэбраных упрыгажэнняў, срэбнага лому і фрагментаў жаночага адзення з нашыўнымі срэбнымі і пазалочанымі накладкамі. Жаночае ручное шыццё залатымі і срэбнымі ніткамі абслугоўвала попыт, галоўным чынам, багатага купецтва, баяр і княскі двор. Найбольшае развіццё атрымаў у другой палове XVIII — першай палове XIX стагоддзяў. Тады таржоцкія майстрыхі вышывалі галаўныя ўборы, кісейныя рукавы, фартухі, паясы, саф’янавы абутак, кашалькі, дэталі народнага касцюма і прадметы царкоўнага ўжытку. Паступалі заказы ад імператарскага двара. У другой палове XIX стагоддзя з-за змены моды, а таксама высокага кошту попыт на залатую вышыўку паменьшыўся. Захаваннем традыцыі залотнага шыцця заклапацілася новатаржоцкаяземская ўправа, якая адкрыла ў 1894 годзе майстэрні і забяспечыла збыт. На мяжы XIX—XX стагоддзяў мастацтва было адзначана вышэйшымі ўзнагародамі на выстаўках у Парыжы, Лондане і Турыне. У 1923 годзе майстэрні атрымалі прафесійна-тэхнічную школу для падрыхтоўкі інструктараў па вышыўцы, а ў 1928 годзе яе выпускнікі аб’ядналіся ў таржоцкую залаташвейную арцель імя 8 Сакавіка, якая выпускала знакі адрознення для Чырвонай Арміі і невялікую колькасць традыцыйных вырабаў — цюбецейкі, бювары, дэкаратыўныя падушкі, сумачкі. У 1960 годзе ўтварылася фабрыка імя 8 Сакавіка, якая выпускала знакі адрознення Савецкай Арміі і малымі накладамі закладкі, пано, ачэшнікі. У апошнія гады аднавілася шыццё царкоўных убораў і начыння, вышываюцца знакі адрознення для расійскай арміі, эмблемы, сувеніры. У цяперашні час мастацкія вырабы выпускае фабрыка «Таржоцкія залаташвеі», пры якой адкрыты «Музей залотнага шыцця» і «Дом Пояса». 1
Арнамент
У XIX стагоддзі для шчыльных тканін ўжывалася, у асноўным, «каванае шво» і шво «ў прыкрэп» па насціле. Найбольш характэрнымі былі раслінныя ўзоры, асноўным матывам якіх была галінка ружы з кветкамі, бутонамі і лісцем, дапоўненыя завіткамі, вусікамі, бліскаўкамі, якія змякчалі пераход ад рэльефнага арнаменту да фону. У канцы 1940-х-пачатку 1950-х гадоў у раслінныя ўзоры сталі ўводзіць таксама элементы савецкай сімволікі — зоркі, серп і молат. 1
Спасылкі
Торжок. Золотное шитье (руск.) 1
The text above is adapted from the Wikipedia article “Таржоцкае залотнае шыццё”, available under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 licence. 1
Torzhok gold embroidery is recorded in open cultural data. The structured record cited below does not describe the practice, and this entry has not yet been reviewed by a person familiar with the tradition. 2
The source record links this tradition to 1 external register, which can be verified through the citation. 2









